Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Падведзены вынікі раённага этапу абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі. У ім прынялі ўдзел 24 школы, вучэбна-педагагічныя комплексы і дзіцячыя сады. Вызначаны лепшыя ўстановы ў трох намінацыях: “Лепшае знешняе азеляненне”, “Лепшае ўнутранае азеляненне” і “Тэрыторыя бяспекі”.

Продолжить чтение

Да вытокаў вяртаемся

У кожнага чалавека ёсць тая малая радзіма, да якой, чым больш жывеш, тым часцей вяртаешся думкамі і памяццю душы. Успамінаеш шчымлівае да болю далёкае маленства, такімі маладымі і светлымі бачыш абліччы родных і блізкіх, настаўнікаў і сяброў. Многіх з іх няма даўно на свеце, яле яны жывуць у памяці. Зашчыміць сэрца, і любоў да Бацькаўшчыны […]

Продолжить чтение

У дбайнага гаспадара ўсё запісана

23 жніўня сваё прафесіянальнае свята адзначаць работнікі дзяржаўнай статыстыкі. У нашым раёне падлікамі супольнага гаспадарання і грамадскага жыцця займаецца невялікі калектыў аддзела статыстыкі, якім кіруе вопытны і высокаадукаваны чалавек – Галіна Эдуардаўна Малажавая. У яе падначаленні – намеснік Святлана Міхайлаўна Пятровіч, галоўны спецыяліст Вольга Анатольеўна Пасека, спецыяліст па даследаванні Таццяна Расціславаўна Захарэвіч. 

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Валожынскі вузел электрасувязі па ўмовах калектыўнага дагавору выдзеліў матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку да школы двум мнагадзетным сем’ям, у якіх ёсць школьнікі. Па 100 рублёў на дзіця-школьніка наймальнік пералічыць на бацькоўскія банкаўскія карткі.

Продолжить чтение

«Канікулы без дыму і агню!»

    Да свайго завяршэння падышла рэспубліканская акцыя МНС «Канікулы без дыму і агню!».     На працягу лета ратавальнікі праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы ў дзіцячых садках, прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах. Навучалі дзяцей і дарослых правілам пажарнай бяспекі: праходзілі тэматычныя гутаркі, інструктажы, віктарыны і конкурсы, дэманстравалі відэафільмы і мультфільмы, разбіралі сітуацыйныя задачы, распаўсюджвалі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Продолжить чтение

Тут нараджаецца лес

Гадавальнік ДЛГУ “Валожынскі лясгас” займае плошчу ў 13 гектараў. Тут прарастаюць і набіраюцца сіл 20 відаў самых запатрабаваных прыродай і чалавекам дрэў і кустоў. Кіруе ўчасткам высакакласны спецыяліст Андрэй Іванавіч ВІРШЫЧ. Ён мае адпаведную вышэйшую адукацыю, любіць лес усёй душой, старанна і мэтанакіравана прымнажае наша агульнае зялёнае багацце.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец” і ўзорны фальклорны гурт “Вянок” з Ракава (кіраўнік Лізавета Пятроўская) днямі вярнуліся з Германіі, дзе прымалі ўдзел у ХII Міжнародным фестывалі побытавых танцаў.

Продолжить чтение

Моладзь задае тэмп!

    Першым на Валожыншчыне намалоту звыш 1000 тон зерня дасягнуў лідар маладзёжнага камбайнерскага экіпажа ТАА «Тарасава» Яўген Валянцінавіч ПАЛЯШЧУК.     1002,4 тоны – такі дакладны вынік працы ўраджэнца вёскі Дварэц, які пайшоў па слядах бацькі, гэткага ж самага шчырага работніка і заўзятага хлебароба.     За значную перамогу Яўген узнагароджаны Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама. Таксама яго […]

Продолжить чтение

Работа з моладдзю: планы і перспектывы

Нядаўна ў Гомельскай вобласці адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум “Удасканаленне дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь”. Форум праводзіўся ў рамках выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і сабраў прадстаўнікоў са сталіцы і ўсіх абласцей Беларусі.

Продолжить чтение

Імчаць новенькія аўтобусы

Аўтапарк № 14 не так даўно набыў у лізінг тры камфартабельныя аўтобусы, якія ўжо курсіруюць па маршруце Валожын – Мінск: “Газель” да 19 пасадачных месцаў і два “МАЗы” для перавозкі 22 пасажыраў. У самы бліжэйшы час на баланс прадпрыемства паступіць яшчэ і мікрааўтобус “Мерседэс”, які таксама будзе задзейнічаны на аўтатрасе М6 у кірунку сталіцы. Гэта […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

На тэрыторыі воінскай часці ў райцэнтры поўным ходам вядуцца работы па добраўпарадкаванні. Распачаты яны ў ліпені, а на канец кастрычніка запланавана здача аб’екта. Вядзецца ўкладка пліткі па ўсёй тэрыторыі, будуць заменены ліўнёўка, каналізацыя, светлавыя апоры, прадугледжаны іншыя віды работ.

Продолжить чтение

Трывалыя веды

    24 выпускнікі раёна па выніках удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні набралі звыш 80 балаў, з іх 10 выпускнікоў – 90 і больш балаў. Упэўненае першынство па ведах паказалі 10 выпускнікоў гімназіі № 1 г. Валожына, 4 школьнікі 11 класаў з СШ № 1 райцэнтра, 3 – з Івянецкай сярэдняй школы, па 2 – другой гарадской […]

Продолжить чтение

Дзеці ідуць у школу

    Штогод у апошні месяц лета Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць агульнарэспубліканскую дабрачынную кампанію па падтрымцы дзяцей-школьнікаў са шматдзетных, няпоўных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з сем’яў бежанцаў. У гэтым годзе маштабная акцыя носіць назву “Дзеці ідуць у школу!”. Тэрмін яе правядзення на тэрыторыі раёна – з 1 жніўня па 1 верасня.

Продолжить чтение