Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У раёне налічваецца 10 падраздзяленняў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў: раённая арганізацыя, Валожынская гарадская, Івянецкая гарпасялковая і пры кожным сельскім Савеце дэпутатаў. Раённая і Івянецкая гарпасялковая былі зарэгістраваны раней з афармленнем усіх адпаведных дакументаў.

Продолжить чтение

Новая змена

    5 урачоў, 8 фельчараў, 7 медыцынскіх сясцёр са жніўня прыступілі да першага месца працы ва УАЗ “Валожынская цэнтральная раённая бальніца”. Чатыры доктары-дзяўчаты пасля заканчэння медыцынскіх універсітэтаў маладымі спецыялістамі вярнуліся на малую радзіму – усе яны вучыліся па мэтавым накіраванні. Івянчанка Аксана Сяргееўна Апанасік працуе педыятрам у райбальніцы.

Продолжить чтение

На старце рэалізацыі

Ёсць усе падставы спадзявацца, што восенню ў Валожыне пачне працаваць першая лінія цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння.      На мінулым тыдні намеснік дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” П. В.  Клімянкоў правёў некалькі сустрэч з жыхарамі шматпавярховак, каб увесці іх у курс спраў, адказаць на пытанні. Праблема гарачага водазабеспячэння наш горад непакоіць даўно, таму Паўлу Вячаслававічу давялося трымаць размову […]

Продолжить чтение

Зноў і зноў прыходзяць успаміны…

    У Год малой радзімы хочацца расказаць аб былым і сучасным вёскі Сакаўшчына. Тут я нарадзіўся, правёў дзяцінства, вучыўся і працаваў, а цяпер знаходжуся на заслужаным адпачынку.

Продолжить чтение

Служыць бездакорна

Нядаўна на імя начальніка ўпраўлення ДАІ УВД Мінаблвыканкама М. М. Караткевіча паступіў ліст ад жыхара сталіцы. Мужчына 1956 года нараджэння, не хаваючы эмоцый, выказаў падзяку прадстаўніку аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС, які дапамог яму ў складанай жыццёвай сітуацыі. Гэтым супрацоўнікам аказаўся старшы інспектар аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Вадзім Іванавіч Пасека.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Лясгас – адно з прадпрыемстваў раёна, якое шмат гадоў мае ўласны пчальнік. Сёлета ў ім налічваецца 131 сям’я. Некалькі гадоў таму набыты 4 перасоўныя платформы, якія дазваляюць пчаліным сем’ям вандраваць па раёне ў пошуках мёданосных траў.

Продолжить чтение

Віншуем!

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Мінскай вобласці Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана дырэктар Валожынскага філіяла КУП “Мінаблкінавідэапракат” Людміла Аляксандраўна МАХНІЦКАЯ. Падзяка старшыні Мінаблвыканкама А. М. Ісачанкі аб’яўлена дырэктару прадстаўніцтва БРУСП “Белдзяржстрах” па Валожынскім раёне Сяргею Анатольевічу БРАЖАЛОВІЧУ. Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў адзначана юрысконсульт РУП “Валожынскі жылкамунгас” Алена […]

Продолжить чтение

Таленты і адкрыцці

Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама распачынае творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

З пачатку бягучага года ў лясных масівах на тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны значныя тэрыторыі сасновых насаджэнняў, пашкоджаных вяршынным жуком-караедам. Хвароба закранула ўсе лясніцтвы. У 2017 годзе з-за пашкоджанняў былі праведзены высечкі ўсяго на 15 гектарах. Сёлета – у дзясяткі разоў больш.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва да 1 верасня праводзяць дабрачынную акцыю “Чароўны рукзачок”. Вызначаны 11 дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-інвалідаў, якія сёлета пойдуць у першы клас. Менавіта ім будзе ўручаны гэты галоўны атрыбут школьніка.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    На мінулым тыдні, з 16 па 19 ліпеня, на Валожыншчыне з чарговым візітам пабываў унук мастака Фердынанда Рушчыца. Разам з ім з Варшавы прыбылі яшчэ тры члены рабочай групы (з польскага боку) па аднаўленню сядзібы і мясцін, звязаных з імем мастака.

Продолжить чтение

Аператыўнае рашэнне на кожны запыт

На прыём грамадзян, які правёў на бягучым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ, запісаліся 5 чалавек, яшчэ адна жанчына завітала да парламентарыя з асабістай просьбай. Кожны зварот быў дэталёва разгледжаны, пісьмовыя адказы заяўнікі атрымаюць ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Продолжить чтение

Паспрабаваць і выжыць

Калі асноўная місія чалавека – штодзень сутыкацца з небяспекай і ліквідаваць агонь, пажары, крытычныя сітуацыі, ён павінен быць вынослівым, хуткім і моцным. Таму пастаянныя трэніроўкі – менавіта тое, чым займаюцца работнікі МНС, калі знаходзяцца ў часці. Яны заўсёды падтрымліваюць добрую фізічную форму, каб у патрэбны момант прыйсці на дапамогу. Супрацоўнікі Валожынскага РАНС не выключэнне: амаль […]

Продолжить чтение

Такая патрэбная падтрымка

    Згодна з Рашэннем Савета дэпутатаў, якое прынята на аснове Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг.” (падпраграма “Сям’я і дзяцінства”), да першага верасня будуць праведзены грашовыя выплаты шматдзетным сем’ям, дзе выхоўваюцца трое і больш непаўналетніх дзяцей, якія набываюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю (на ўзроўні агульнай школьнай адукацыі).

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Надвор’е практычна штодзень падносіць нам сюрпрызы. Спачатку лета стаяла невыносная спёка, цяпер жа зарадзілі дажджы і грозы. Па даных метэастанцыі “Валожын”, за некалькі ліпеньскіх дзён у райцэнтры выпала месячная норма ападкаў. Няўстойлівае надвор’е працягваецца.

Продолжить чтение

Касавіца – важны момант

    Работнікаў СГУ “Бабровічы” УП “Мінаблгаз” Мікалая Іванавіча КАБУШКУ, Дзмітрыя Сяргеевіча НАВІЦКАГА, Максіма Раманавіча ЛУЖЫНСКАГА гарачай летняй парой застаць разам даволі складана. У дзень, калі быў зроблены фотаздымак, на полі каля вёскі Капусціна яны адначасова выконвалі розныя віды работ па касавіцы. Перад кожным з вопытных механізатараў пастаўлены канкрэтныя задачы. Таму косяць, зграбаюць і падбіраюць шматгадовыя […]

Продолжить чтение