Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

8 маладых лейтэнантаў папоўнілі афіцэрскую сям’ю воінскай часці № 30695 у Валожыне. Большасць новаспечаных афіцэраў – выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, сярод іх – ураджэнец нашага раёна Мікалай Таўгень. Некалькі маладых спецыялістаў скончылі ўстановы ваеннага профілю Расійскай Федэрацыі: Чарапавецкае вышэйшае ваенна-інжынернае вучылішча радыёэлектронікі і Ваенна-касмічную акадэмію імя Мажайскага. Пасля заканчэння Чарапавецкага вучылішча на службу ў […]

Продолжить чтение

Даць Насцi шанс на жыццё

Адзінаццацігадовая Насця Піцерская з Віцебску ўжо два гады змагаецца з цяжкай хваробай – нейрабластомай. За сваё кароткае жыццё яна перанесла шэсць блокаў хіміятэрапіі, 10-гадзінную аперацыю, а зараз ёй патрабуецца лячэнне антыцеламі ў Іспаніі. Пяць сеансаў Насця ўжо прайшла, дынаміка паказвае пазітыўныя зрухі. Аднак кожны курс лячэння каштуе вялікіх грошай – 21500 еўра. А іх патрабуецца […]

Продолжить чтение

Што паставiм на стол узiмку?

Летам з кухняў даносяцца такія дзівосныя пахі: гаспадыні вараць варэнне, марынуюць агародніну, сушаць грыбы і лекавыя травы. Традыцыя рабіць запасы на зіму ідзе з глыбокай даўніны, а заквашаная па старадаўніх рэцэптах капуста, мочаныя яблыкі ці салёныя рыжыкі і сёння запатрабаваны як для прыгатавання хатніх стаў, так і ў дарагіх рэстаранах.

Продолжить чтение

Мядовыя росы ўспамiнаў

Калі збіраюся на сваю маленькую Радзіму, мяне заўсёды апаноўвае асаблівы настрой. Ёсць штосьці радаснае і адначасова шчымліва-сумнае ў вяртанні праз многія гады на сцежкі маладосці, у мясціны, што запалі ў душу назаўсёды.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

У канцы ліпеня рабочыя філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” прыступілі да работ на трасе Ракаў-Івянец-Дзержынова. У гэтыя дні ўкладка асфальтабетоннага пакрыцця вядзецца ад Івянца да вёскі Камень на ўчастку прыкладна каля 5-і кіламетраў. Працуе там брыгада, якую ўзначальвае Ігар Лапуцкі.

Продолжить чтение

Ад спецыяльных устаноў да сямейнага ўладкавання

У рамках міжведамаснага супрацоўніцтва па падрыхтоўцы індывідуальных планаў інстытуцыяналізацыі дзяцей з інваліднасцю і сацыяльным суправаджэнні сем’яў, якія выхоўваюць такіх дзяцей, на базе раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў семінар-практыкум.

Продолжить чтение

Дом, дзе ўтульнасць жыве

Шыльда з адрасам на гэтым доме ў Багданаве – вул. Рушчыца, 13 – прыцягвае ўвагу. Спалучэнне прозвішча вядомага мастака і лічбы, якую часта звязваюць са справамі магічнымі, мне падалося досыць крэатыўным. А мноства кветак, дрэў і кустоў, наяўнасць, але не безліч (каб не паспрачацца з адмысловым густам) малых архітэктурных форм узмоцнілі ўпэўненасць: у доме жывуць […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

У сярэдзіне ліпеня завяршылася мадэрнізацыя лініі “Вальтэр” па вытворчасці абразных піламатэрыялаў на вытворча-майстроўскім участку “Клім” Валожынскага лясгаса. Падпісаны акт уводу яе ў эксплуатацыю.

Продолжить чтение

Спажывец выбiрае якасць

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання на сёння забяспечвае працай 42 чалавекі, а вось паслугі аказвае для ўсяго насельніцтва раёна. Перад кіраўніцтвам прадпрыемства стаіць двухбаковая задача: даць дастойны заробак членам калектыву і павялічваць колькасць кліентаў за кошт росту якасці і асартыменту.

Продолжить чтение

Клiча паўночны шоўк

Сёлета лён, які займае ў раёне 1100 гектараў і яшчэ 1000 гектараў – у суседніх Маладзечанскім, Вілейскім і Стаўбцоўскім, радуе вытворцаў ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Усе палеткі паказалі высокую ўрадлівасць і якасць.

Продолжить чтение

Рыбацкае шчасце

20 ліпеня на Сакаўшчынскім вадасховішчы прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудой. У іх бралі ўдзел рыбакі, якія з’яўляюцца членамі Валожынскай і Вілейскай раённых структур Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Продолжить чтение

«Крышталь» задаволiць з васьмi да васьмi!

У Валожыне адкрыўся фірменны магазін “Мінск Крышталь”. Магазін райспажыўтаварыства “Гасцінец”, здаючы ў канкурэнтнай барацьбе сеткавым супермаркетам “Еўраопт” і “Дабраном”, а таксама прыватным гандлёвым аб’ектам крокавай даступнасці, амаль страціў свайго пакупніка. Аднак здавацца рана. Занята прынцыповая пазіцыя – аднавіць паток наведвальнікаў і любымі шляхамі палепшыць матэрыяльнае становішча.

Продолжить чтение