Добраўпарадкаваныя сядзібы

З густам добраўпарадкавалі сваю сядзібу па вуліцы Пушкіна райцэнтра Іосіф Вільгельмавіч і Ірына Аляксандраўна Шупенькі. Дызайн прадумвалі і ажыццяўлялі разам з сем’ямі сына і дачкі, якія таксама жывуць у Валожыне. Прахожыя, асабліва дзеці, радуюцца, гледзячы на разнастайныя фігуркі жывёл і мульцяшных герояў, што здалёк прыцягваюць увагу. Мноства кветак і дэкаратыўных раслін не пакідаюць нікога раўнадушным.

Продолжить чтение

Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Святу горада Валожына «Гімн роднай зямлі»

Продолжить чтение

З ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Свята горада Валожына!

Шаноўныя валожынцы і госці нашага краю!      Шчыра віншую ўсіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святам горада Валожына!     3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. У многім дзякуючы іх […]

Продолжить чтение

Служаць закону

Сёння ў нашай краіне сваё прафесіянальнае свята адзначаюць работнікі пракуратуры. Падставай для ўрачыстасці стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

     Летнія канікулы школьнікаў набіраюць абароты. Аздараўленне працягваецца. Адкрываюцца новыя летнікі, дзе кожны вучань можа выбраць адпачынак па душы. З 25 чэрвеня пачалі працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе Сакаўшчынскага і Дорскага вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа. Наведваць іх хлопчыкі і дзяўчынкі будуць 18 дзён. А вось змены ў летніках з кругласутачным знаходжаннем […]

Продолжить чтение

Назначэннi

     З 21 чэрвеня загадчыкам сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама працуе Таццяна Уладзіміраўна ЗАНЯМОНЕЦ. Нарадзілася ў вёсцы Даўбені, у 1999 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, а ў 2017-м – Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У мінулую суботу ў Нясвіжы прайшоў абласны фестываль-конкурс народнай музыкі “Грай, гармонік!”. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі нашага раёна. Сёлета нашы землякі выступілі надзвычай удала. Гран-пры фестывалю заваявалі Максім Палуйчык (дуда) і Сабіна Пятроўская (скрыпка) з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Яны выканалі вядомую музычную кампазіцыю “Саўка ды Грышка ладзілі дуду” ў традыцыйнай манеры з […]

Продолжить чтение

Добры зачын на плённае партнёрства

Міждзяржаўнае супрацоўніцтва – тэма, якая ў нашым раёне актыўна распрацоўваецца. Чарговым вітком гэтай справы стала сустрэча старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча АСТРЭЙКІ з польскай дэлегацыяй, куды ўвайшлі кіраўнікі некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак суседняй краіны, прадстаўнікі бінес-колаў, вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі, пастаўшчыкі агародніны і фруктаў, у тым ліку і на беларускія рынкі.

Продолжить чтение

Студэнты падтрымалі чысціню

    Работнікі геастанцыі “Заходняя Бярэзіна” і 84 студэнты геафака БДУ на чале са старшынёй геаграфічнага таварыства Рэспублікі Беларусь Аляксеем Яротавым, намеснікамі дэкана Аляксандрам Кірпічэнкам і Уладзімірам Махначом правялі экалагічную акцыю, прысвечаную Дню зямлі.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

З пачатку года на Валожыншчыне дзейнічаюць 45 аграсядзіб. Адны з іх працуюць ужо даўно і зрабілі свой брэнд досыць папулярным у жыхароў сталіцы і замежжа, іншыя толькі ўступаюць у кола гаспадароў, але ж таксама маюць нейкія задумы, як і чым зацікавіць пастаяльцаў, які адпачынак ім прапанаваць.

Продолжить чтение

Прыгажуня, тытулаваная міс

Медыцынская сястра райпаліклінікі Таццяна Рамуальдаўна СОПАЧ адзначана дыпломам “Міс мэтанакіраванасць і прафесіяналізм” падчас абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод прадстаўніц высакароднай прафесіі.

Продолжить чтение

Змагацца за жыццё і… перамагаць

Жыхар Валожыншчыны Дзяніс Сяргеевіч БУДЗІЛА два гады таму скончыў Маладзечанскі медыцынскі каледж. Згодна з запісам у дыпломе ён – фельчар-акушэр, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе. У прафесіі юнак яшчэ нядаўна, але ўжо з упэўненасцю сцвярджае: лячэбная справа – справа на ўсё жыццё.

Продолжить чтение

Амаль пяць гадоў працуе ў Івянецкай гарпасялковай паліклініцы Юлія Алегаўна СЛІЖЭЎСКАЯ.

Больш за два гады назад яна стала загадчыкам гэтай медыцынскай установы. Дзяўчына нарадзілася, вырасла і атрымала сярэднюю адукацыю ў Мядзельскім раёне. Менавіта там яна зразумела, што хоча быць доктарам, і мэтанакіравана рыхтавалася да паступлення ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 2007 годзе мара збылася – Юлія Алегаўна стала студэнткай педыятрычнага факультэта.

Продолжить чтение

Патрабуюцца фантазія і крэатыў

3 ліпеня ў 10.00 у райцэнтры пройдзе сямейны конкурс “Парад дзіцячых калясак”. Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць выступаць спонсарамі, назначаць спецыяльныя прызы.

Продолжить чтение

Свята для ўсіх і кожнага

     23 чэрвеня ў рамках святкавання Дня моладзі ў Валожыне пройдуць наступныя конкурсы: у 18.00 – маладзёжны конкурс вадзіцельскага майстэрства “Аўталэдзі-2018”, у 19.30 – дзіцячы конкурс “Міні-Міс-2018”, у 21.30 – маладзёжны конкурс “Містэр Валожын-2018”. А ў 22.00 усіх жадаючых запросіць дыскатэка.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Летнія канікулы пачалі свой трохмесячны марафон. Па рашэнні Мінскага аблвыканкама ў нашым раёне за гэты час павінны аздаравіцца 860 школьнікаў у лагерах з дзённым знаходжаннем і 625 – з кругласутачным. У першую чаргу пуцёўкі прадастаўляюцца дзецям з апякунскіх і прыёмных сем’яў і тым, якія па розных прычынах маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне.

Продолжить чтение