Падарункі ад Прэзідэнта

Напачатку тыдня ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ў Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця завітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА. Кіраўнік Валожыншчыны выканаў ганаровую місію, уручыўшы 38-і выхаванцам ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі падарункі – развіваючыя гульні.

Продолжить чтение

Минский филиал. Работы на сети Воложинского района

17.01.2018 с 1.00 до 6.00 будут проводиться работы на сети Минского филиала РУП “Белтелеком” с перерывом входящей, исходящей, междугородней телефонной связи и услуг byfly, VPN, Zala, IMS-телефонии диапазона нумерации 1772(30000-66999) на проводных сетях доступа и на сети доступа Home Wi-Fi у абонентов г. Воложина и Воложинского района.

Продолжить чтение

“Белая Русь” збірае зорны карагод

    Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” фінішуе 10 студзеня, а да гэтай даты навагодняя казка будзе радаваць хлопчыкаў і дзяўчынак. За некалькі дзён да праваслаўных Каляд раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Белая Русь” запрасіла самых паспяховых вучняў Валожыншчыны на дабрачыннае свята “Навагодні серпанцін”. Не забыліся члены “Белай Русі” паклапаціцца і пра падарункі. Пляцоўкай для ўрачыстасці сёлета стала […]

Продолжить чтение

На пасаду дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” назначаны Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК

З 18 снежня 2017 года на пасаду дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” назначаны Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Бабровічы. Да службы ў арміі працаваў механікам у калгасе імя Суворава, туды ж вярнуўся і пасля дэмабілізацыі. Затым паступіў у Валожынскае ПТВ № 208, а па заканчэнні вучобы доўгі час – з 1992 […]

Продолжить чтение

Выслухаць, каб пачуць…

Ала Віктараўна РУСІНОВІЧ – адна з самых вопытных сацыяльных работнікаў раёна. Больш за 15 гадоў яна прысвяціла працы ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Напярэдадні прафесійнага свята за выдатныя паказчыкі, мноства станоўчых водгукаў адданы прафесіянал адзначана Ганаровай граматай Мінаблвыканкама.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

За 2017 год па рашэнні райвыканкама 72 сем’ям у раёне пасля нараджэння трэцяга і наступнага дзіцяці прызначаны сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў ЗША кожнай. Апошнімі ў адышоўшым годзе сямейны капітал атрымалі Ніна Мікалаеўна Ганчарык з Ракава, якая нарадзіла чацвёртае дзіця, Таццяна Леанідаўна Сухадолец з Валожына, што нарадзіла двойню, і ў сям’і стала чацвёра […]

Продолжить чтение

З павагай да кожнага кліента

Людміла Аляксандраўна ЛАБОЦКАЯ з 2012 года працуе начальнікам аддзялення паштовай сувязі “Сівіца”. Яна прыкіпела душой да сваёй справы, кожную раніцу з вялікай ахвотай спяшаецца на працу, другога занятку для сябе нават не ўяўляе. Вясковыя ж людзі паважаюць яе і з задавальненнем заходзяць не толькі па справах, а, бывае, і проста пагутарыць.

Продолжить чтение

Ёлкі для знаўцаў пажарнага толку

Па ўсёй Мінскай вобласці напярэдадні Новага года супрацоўнікі МНС і лясгаса праводзілі сумесную акцыю “Дарым ёлку знаўцам пажарнага толку!”. У Валожынскім раёне яна пачалася з абследавання домаўладанняў у вёсцы Стайкі. Выратавальнікі хацелі выявіць сем’і, дзе ведаюць і выконваюць усе правілы бяспекі. Гэта задача аказалася не такой простай, як здавалася спачатку. Амаль усюды былі недахопы: то […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

На гэтым тыдні, па 31 снежня ўключна, у 12 установах адукацыі раёна працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Зімовае аздараўленне пройдуць 220 вучняў малодшых класаў. Самыя вялікія лагеры адкрыты на базе Івянецкай і Ракаўскай сярэдніх школ, іх наведваюць 35 і 30 дзяцей адпаведна. На аздараўленчую кампанію выдаткавана 5544 рублі датацыйных сродкаў, што выходзіць па […]

Продолжить чтение

У Новым годзе – шчасця і дабра!

Паважаныя жыхары Валожыншчыны, дарагія сябры! Ад усёй душы віншую вас з надыходзячым Новым годам! Гэта выдатнае, добрае сямейнае свята, любімае і дарослымі, і дзецьмі. Менавіта ў Новы год загадваецца рэкордная колькасць жаданняў і дорыцца шмат падарункаў. У кожнага з нас яшчэ больш абуджаецца тое галоўнае, што робіць людзей шчаслівымі: жаданне тварыць дабро, дарыць радасць дзецям […]

Продолжить чтение

22 крокі да стратэгіі

На базе раённай бібліятэкі пад эгідай беларускага офіса па правах людзей з інваліднасцю адбыўся двухдзённы семінар па распрацоўцы стратэгіі забеспячэння роўных магчымасцей для людзей з інваліднасцю. Мерапрыемства праведзена ў рамках праекта “Павестка 50” (столькі артыкулаў у Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю). У праекце, што фінансуецца Еўрасаюзам, задзейнічаны пяць раёнаў рэспублікі – Шчучынскі, Лепельскі, Столінскі, […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    На мінулым тыдні ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску адзначалася 60-годдзе ўтварэння прафсаюза работнікаў дзяжаўных і іншых устаноў Мінскай вобласці. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную работу па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння органаў ЗАГС старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных […]

Продолжить чтение

Да свята едуць дзеці з-за мяжы…

    Ёсць людзі, сустрэўшыся з якімі, дзякуеш лёсу, што ён вас звёў. Менавіта такую радасць выклікала і выпадковае знаёмства з Нінай Іосіфаўнай ЗАХАРЭВІЧ. Некалькі гадоў назад у Івянцы нашу ўвагу прыцягнуў прыгожы падворак па завулку Савецкаму, 3. Мы спыніліся, каб палюбавацца, а потым набраліся смеласці і пазванілі ў дзверы, спадзеючыся яшчэ і на гаспадароў паглядзець. […]

Продолжить чтение

Служыць людзям

Такое пажаданне выказала валожынскім медыкам начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Наталля Іларыёнаўна БАЯРСКАЯ падчас правядзення ў райвыканкаме выязнога прыёму грамадзян.

Продолжить чтение