Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У Валожыне доўгія дзесяцігоддзі існавалі праблемы з якаснай тэлетрансляцыяй. Не дапамог і ўзведзены ў свой час за немалыя грошы рэтранслятар. Надышла эра спадарожнікавых талерак, але не ўсім яны былі па кішэні. Зусім па-новаму запрацавалі тэлевізары, калі было падключана кабельнае тэлебачанне. Пазней у яго з’явіўся канкурэнт – “ZALA”.

Продолжить чтение

Вызначылі савет і дэлегатаў

    Напрыканцы мая ў Маладзечанскім Палацы культуры на V справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” падвялі вынікі 10-гадовай дзейнасці.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У мінулым годзе ў Валожыне пачаў рэалізоўвацца праект па пракладцы оптавалаконных ліній. Першымі адчулі выгоды жыхары большасці дамоў па вуліцы Партызанскай, хаця адначасова гэта пацягнула за сабой змену дамашніх тэлефонных нумароў.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Больш за чатыры гады вядзецца ў райцэнтры будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Наш райцэнтр, напэўна, адзін з нямногіх у рэспубліцы, дзе такога сацыяльнага аб’екта да гэтага часу няма. Паспела вырасці не адно пакаленне дзяцей, якое марыла пра басейн. ФАК трапіў у спісы аб’ектаў незавершанага будаўніцтва. На дадзены момант на будаўнічай пляцоўцы заўважана ажыўленне. У красавіку адноўлена […]

Продолжить чтение

Плённае супрацоўніцтва дзеля агульнай бяспекі

    У аўторак у Палацы культуры горада Маладзечна прайшоў семінар па пытаннях узаемадзеяння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях са сродкамі масавай інфармацыі. Удзел у ім прымаў і прадстаўнік раённай газеты “Працоўная слава”.

Продолжить чтение

Праклалі першыя духмяныя пакосы…

    Па стане на 26 мая да касавіцы ў раёне прыступілі дзве гаспадаркі. У КСУП “Пяршаі-2014” механізатары правялі першае “зялёнае жніво” на 16 гектарах. Работнікі СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” ахапілі працай 42 гектары шматгадовых траў.

Продолжить чтение

Выйсці са змроку

    Членамі раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку зараз з’яўляюцца 73 чалавекі. Гэта людзі розных узростаў, рознага сацыяльнага статусу, аб’яднаныя агульнай бядой, але з нерастрачанай жыццёвай энергіяй, з трывалым запасам грамадскай актыўнасці. Вось ужо 15 гадоў паспяхова кіруе арганізацыяй М. А. Невядомскі.

Продолжить чтение

Першае знаёмства з LUTSK FOOD FEST

6-7 мая ва ўкраінскім Луцку, сталіцы суседняй з Беларуссю Валыні, у сярэднявяковым замку Любарта адбыўся традыцыйны гастранамічны фэст, які ўпершыню наведала дэлегацыя кааператыва «Валожынскія гасцінцы».

Продолжить чтение

“Івкон” пацвердзіць канкурэнтаздольнасць

СП “Івкон” ААТ – знакаміты беларускі вытворца кандытарскіх вырабаў – карамелі, памадкі, суфле і іншых цукерак. Апошнім часам гэта прадпрыемства прымусіла многіх з нас перажыць непрыемныя эмоцыі. Жыхары раёна, асабліва івянчане, хваляваліся за будучыню вядомага брэнда.

Продолжить чтение

Майстар глінянай прыгажосці

Юрый Казіміравіч МОЙСА працуе фармоўшчыкам на ААТ “Івянецкі завод мастацкай керамікі”. У яго рукі будучая прыгажосць трапляе ў выглядзе глінянай масы, нарэзанай на цыліндрычныя кавалкі. Так званыя “валюшкі” ў выніку неабходных маніпуляцый набываюць форму. Акрамя гэтага, працэс уключае: падвяльванне, сушку, 1-ы абпал, пакраску, нанясенне глазуры, 2-і абпал…

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Новая будаўнічая пляцоўка з’явілася ў Валожыне. У мікрараёне жылой забудовы па вуліцы Савецкай пачалося будаўніцтва 40-кватэрнага дома па дзяржзаказу. Кватэры ў ім атрымаюць сем’і, якая маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Увод аб’екта ў строй запланаваны на снежань бягучага года. У маі распачаты падрыхтоўчы перыяд, вядуцца земляныя работы. Падрадная арганізацыя — ААТ “Забудовабуд” з […]

Продолжить чтение

Намаганні трэба аб’яднаць

    У навукова-практычным семінары для актыву рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, які прайшоў нядаўна ў Нацыянальнай акадэміі навук, удзельнічалі 50 чалавек з вобласці. Сярод іх былі і прадстаўнікі Валожыншчыны.

Продолжить чтение

Не пакідайце дзяцей адных!

   Акцыя з такой назвай ніякім чынам не дысанавала з мерапрыемствамі, што праходзілі паралельна на плошчы свабоды ў нядзелю. Інспектар па прапагандзе РА МНС Алеся Радвіловіч паведаміла наступнае: «Акцыя мае рэспубліканскі маштаб, праходзіць яна ў тры этапы. Першым пунктам агульнай праграмы было наведванне дома сямейнага тыпу і шматдзетных сямей. Завітаўшы ў госці, мы правялі гутаркі, […]

Продолжить чтение

Валожыншчыны любай шматгалоссе

 Без перабольшання фестываль нацыянальных культур, які кожны год праводзіцца ў раёне, з’яўляецца важнай падзеяй у жыцці валожынцаў, якія прыехалі сюды з розных куткоў свету.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Напярэдадні Дня Перамогі вялікія мерапрыемствы рэспубліканскага маштабу праходзілі ля Кургана Славы. Гонар удзельнічаць у іх выпаў прадстаўнікам Валожынскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя. У складзе дэлегацыі былі 11 чалавек на чале з дырэктарам У. І. Мітрошчанкавым.

Продолжить чтение

Гараць лазні…

    За першую дэкаду мая ў раёне зарэгістраваны два пажары. У абодвух выпадках гарэлі лазні. 3 мая ў 20.26 у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне аб загаранні лазні ў вёсцы Алешчаняты Гародзькаўскага сельсавета. Калі пажарныя разлікі прыбылі на месца здарэння, то мусілі не столькі ратаваць лазню, колькі суседнія пабудовы, бо была рэальная пагроза распаўсюджвання […]

Продолжить чтение