Не ўпусціць шанс

На філіяле № 1 ААТ “Завод “Белпласт” наладжаны выпуск новага віду вырабаў з сілікону. Сыравіну пастаўляюць партнёры з Бабруйска. Неабходнасць у прадукцыі прадыктавана знешнімі ўмовамі, а менавіта – попытам на антысептычныя сродкі супрацькавіднай накіраванасці. Практыка паказала, што сіліконавыя наканечнікі больш устойлівыя да ўздзеяння антысептыкаў высокай канцэнтрацыі. Дазатары з зялёнымі накрыўкамі разыходзяцца зараз, як “гарачыя піражкі”. […]

Продолжить чтение

Першы ўкос траў праведзены на 40,8 працэнта плошчаў

Згодна з інфармацыяй БелТА, першы ўкос траў у Беларусі праведзены на 541,4 тыс. га. Гэта складае 40,8 працэнта запланаваных плошчаў. Самыя высокія тэмпы работ у Брэсцкай і Мінскай абласцях, дзе першы ўкос праведзены на 62,7 працэнта і 53 працэнты плошчаў адпаведна. Паводле даных на 10 чэрвеня, травы першага ўкосу ўбраны з 423,1 тыс. га, што […]

Продолжить чтение

Дар лугоў – запас кармоў

Паблізу вёскі Татарскія, нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я, кіпіць работа. На МТЗ-35-22 і УС-250А з прычапнымі агрэгатамі займаюцца нарыхтоўкай кармоў механізатары Пугачоўскага ўчастка КСУП “Валожынскае”. Віталій КАСПАРЭВІЧ і Сяргей КЛІМОВІЧ – работнікі адмысловыя, у сельгасвытворчасці – з юнацтва. На працягу гаспадарчага года паспяваюць выканаць безліч відаў работ. Вось і зараз, як толькі скончыцца […]

Продолжить чтение

Запатрабаваны прадукт

Бесперабойна ідзе працэс па вырабе льнянога алею на ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. За змену спецыялізаваны цэх выпускае да 500 літраў гэтага ўнікальнага прадукту, які насычаны амега-3 і іншымі карыснымі тлушчамі, ненасычанымі кіслотамі. Запатрабаваны алей і на прадпрыемствах лакафарбавай накіраванасці. У цэху рупяцца тры работнікі: Ілля Мошка, Пётр Зянько, Віктар Кавэцкі. Мінулы сезон аказаўся даволі ўдалым для […]

Продолжить чтение

Майская трава і галоднага пракорміць

Гаспадаркі раёна актыўна прыступілі да ўборкі траў першым укосам. Па стане на 27 мая 2020 года, скошаны 559 гектараў сенажацяў, закладзены 916 тон сенажу. На нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны 12 касілак. Самымі першымі ў раёне касавіцу-2020 распачалі працаўнікі СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”: 20 мая яны прыступілі да закладкі сянажнай траншэі. Пажыўны корм складаецца са шматгадовых і […]

Продолжить чтение

Выйсці на 7-тысячны рубеж

Такую планку ставяць перад сабой бабровіцкія жывёлаводы. Апошнія месяцы СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, якое ўзначальвае Юрый Бяляўскі, упэўнена трымае лідарства ў раёне па вытворчасці малака: па стане на 15 мая валавы надой на адну карову з пачатку месяца тут склаў 351,75 тоны, сярэдні надой на карову – 20,10 кілаграма. Таварнасць малака – 90,7 працэнта. У […]

Продолжить чтение

Беларусь плануе ў бягучым годзе атрымаць больш за 8 мільёнаў тон збожжа

Згодна з інфармацыяй БелТА, у бягучым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках неабходна забяспечыць тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў грамадскім сектары 105,4 працэнта, у тым ліку ў раслінаводстве — 107,7 працэнта. Плануецца атрымаць збожжа ў аб’ёме не менш за 8,1 млн т, цукровых буракоў — 4,9 млн т, алейнага семя рапсу — 0,6 млн […]

Продолжить чтение

Клопат аграрыяў

Згодна з інфармацыяй БелТА, бульба ў сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі пасаджана на 11,2 тыс. га, што складае 51,7 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 29 красавіка, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 809,8 тыс. га (94,1 працэнта […]

Продолжить чтение

Засеяна амаль 90 працэнтаў запланаваных плошчаў

Згодна з інфармацыяй БелТА, Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 89,2 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 20 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 767,6 тыс. га. Практычна ва ўсіх абласцях — Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, […]

Продолжить чтение

Узор для сівіцкіх рупліўцаў

Леанід Генікавіч МОЙСА з КСУП “Сівіца” – механізатар са стажам. У гаспадарцы працуе з 1993 года. Мы засталі земляроба ў полі ля вёскі Вуглы. На сваім “Fendt-930” з дыскатарам ён займаўся падрыхтоўкай глебы для сяўбы яравога ячмяню. Галоўны інжынер Іосіф Мар’янавіч Бібік адзначыў, што каманда механізатараў гаспадаркі дружная і прафесійная, а Леанід Генікавіч – адзін […]

Продолжить чтение

Раннія яравыя пасеялі на 73 працэнтах плошчаў

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 73,1 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 10 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 629,3 тыс. га. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях работы завершаны на 100 працэнтах […]

Продолжить чтение

Рана выйшлі ў поле земляробы

Андрэй Матусевіч на сеялцы “АПП6Д” сее авёс. Старт пасяўной кампаніі-2020 у раёне сёлета дадзены на тры тыдні раней, чым звычайна: усе гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы ранніх зерневых і зернебабовых культур. У большасці сеюць яравы авёс. Па даных дыспетчарскай службы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на 26 сакавіка засеяны 683 гектары, […]

Продолжить чтение

У палях кіпіць работа

Амаль тыдзень шчыруе на сяўбе механізатар ААТ “Суднікаўскі” Уладзімір ШКЕЛЬ, чый працоўны стаж у гаспадарцы даўно перавысіў 20-годдзе. Адзін з лепшых прадстаўнікоў сваёй прафесіі на працягу 2019 года ўсміхаўся жыхарам і гасцям Валожына з раённай Дошкі гонару. Ля вёскі Курдуны, заўзяты працаўнік сеяў авёс. На сёння толькі Уладзімірам Іосіфавічам засеяна больш за 80 гектараў. На […]

Продолжить чтение

Валожыншчына шчырай працай славіцца

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Генрыхавіч ТУРЧЫН (у цэнтры) павіншаваў шматлікіх прысутных з выдатнымі дасягненнямі, выказаў надзею, што ў перспектыве падстаў радавацца поспехам нашых землякоў будзе яшчэ больш. А затым уручыў заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама адзначаны намеснік дырэктара ААТ «Агра-Дубінское» Наталля Васільеўна ЖУКОЎСКАЯ і настаўнік працоўнага навучання гімназіі №1 райцэнтра Аляксандр Антонавіч […]

Продолжить чтение

Дожинки-2019: репортаж с места события

В Борисове сегодня проходят областные «Дожинки-2019». Как сообщает пресс-служба Минского облисполкома, Александр Лукашенко поздравил хлеборобов Минщины с успешным завершением уборочной страды. Приветственный адрес на фестивале-ярмарке тружеников села зачитал помощник Президента Республики Беларусь Александр Косинец. — Сердечно поздравляю вас с успешным завершением основного этапа уборочной кампании 2019 года. ВВ этом году вклад Минщины в республиканский каравай […]

Продолжить чтение