Па міліцэйскіх зводках

ВЯЛІКІЯ ДЗЕТКІ – ВЯЛІКІЯ БЕДКІ За дапамогай у міліцыю звярнулася жыхарка райцэнтра, якая вельмі хвалявалася, што яе дарослы сын другую ноч не начуе дома. На пошукі шмат часу не спатрэбілася, тым больш што месцазнаходжанне ўцекача аказалася недалёка ад дома. Малады мужчына весела бавіў час у кампаніі сабутэльнікаў, а пра тое, што маці хвалюецца, нават і […]

Продолжить чтение

КУРЫЦЬ У ЛОЖКУ НЕБЯСПЕЧНА

З 10 кастрычніка да 11 лістапада раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях аб’яўлены месячнік пажарнай бяспекі па прадухіленню гібелі і траўматызму людзей на пажарах. У гэты перыяд работнікамі РАНС будзе надавацца асаблівая ўвага домаўладанням адзінокіх састарэлых людзей, інвалідаў, шматдзетных сем’яў, а таксама асоб, якія злоўжываюць алкагольнымі напіткамі. Грамадзяне апошняй катэгорыі часцей за іншых становяцца ахвярамі вогненнай […]

Продолжить чтение

ІРЖАВЫ КУЗАЎ – ВА ЎТЫЛЬ!

З 1 студзеня 2012 года ўступае ў сілу ўказ, які дапаможа ачысціць нашы двары ад аўтахламу. Уся неэксплуатуемая тэхніка з прыкметамі няспраўнасці, якая захоўваецца па-за ахоўваемымі месцамі (гаражы, платныя пляцоўкі), будзе звозіцца на спецыяльныя стаянкі.

Продолжить чтение

БУДЗЕМ ПРАВІЛЫ ПАВАЖАЦЬ!

У сувязі з тым, што павялічылася колькасць дарожных здарэнняў з удзелам пешаходаў, з 5 па 15 кастрычніка ў вобласці праводзіцца прафілактычная аперацыя “Пешаход”. Вадзіцелі абавязаны кантраляваць бяспеку пры выкананні манеўраў, памятаць, што пешаход – самы неабаронены ўдзельнік руху, што ён заўсёды мае прыярытэтныя правы на пешаходным пераходзе.

Продолжить чтение

ТРАГЕДЫЯ Ў СТАЙКАХ

24 верасня ў 14.20 на пятым кіламетры аўтадарогі Валожын-Вішнева-Клім, на вуліцы вёскі Стайкі абарвалася жыццё шасцігадовай дзяўчынкі, жыхаркі горада Мінска. Дзіця загінула пад коламі аўтамабіля “Форд-Гелаксі”, якім кіраваў часова непрацуючы жыхар Валожына. Праз некалькі хвілін пасля здарэння на месцы трагедыі ўжо працавала следча-аператыўная група. Адразу ж была выклікана і “хуткая”, але, на жаль, медыкі толькі […]

Продолжить чтение

ПЯЦЬ ЧАЛАВЕК ЗАГІНУЛІ

За тры дні верасня (16, 17, 18) на дарогах Валожыншчыны загінулі пяць чалавек. Прычыны трагедый яшчэ высвятляюцца, але папярэдні аналіз сведчыць, што здарэнняў можна было б пазбегнуць, каб удзельнікі руху праявілі больш уважлівасці і асцярожнасці.

Продолжить чтение

ПЕРШЫ КРОК ЗРОБЛЕНЫ

Выпадак, які нядаўна здарыўся ў Лагойску, моцна ўсхваляваў грамадскасць: машына МНС не змагла з-за загружанасці аўтамабілямі пад’ехаць у двор дома, у адной з кватэр якога ўзнік пажар. Страчаны час, несвоечасовае аказанне дапамогі, і ў выніку – максімальна нанесены ўрон грамадзянам.

Продолжить чтение

ЖОРСТКАЕ ПАКАРАННЕ ПАЛОХАЕ НЕ ЎСІХ

Калі б людзі не злоўжывалі гарэлкай, то колькасць грамадзянскіх і крымінальных спраў, якія разглядаюцца ў судзе, была б у разы меншай. Скасаванне шлюбу, пазбаўленне бацькоўскіх правоў, крадзяжы, бойкі, сямейныя скандалы – першапрычынай усіх гэтых бед, як правіла, з’яўляецца алкаголь. Але ёсць катэгорыя правапарушэнняў, якая прадугледжвае пакаранне непасрэдна за ўжыванне спіртнога – знаходжанне вадзіцеля за рулём […]

Продолжить чтение

НЯСПРАЎНАСЦЬ – НЕБЯСПЕКА

Не за гарамі ўжо асенне-зімовы ацяпляльны перыяд, калі будуць запушчаны газавыя катлы. Раім абанентам асаблівую ўвагу звярнуць на стан газавага абсталявання, дымавых і вентыляцыйных каналаў. Ад іх спраўнасці напрамую залежыць далейшая бяспечная эксплуатацыя.

Продолжить чтение

ІМЯ БЯДЗЕ – АГОНЬ…

Штогод на Міншчыне адбываецца больш за 1500 пажараў, на якіх гіне каля 300 чалавек. У раёне за бягучы перыяд года прайшлі 23 пажары, на шчасце, без ахвяр… Кожны шосты пажар у жылым сектары адбываецца з прычыны парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога

Продолжить чтение

ПРАІГНАРАВАЛІ – НЯШЧАСЦЕ СПАЗНАЛІ

Са стыхіяй не жартуюць. У гэтым нядаўна на ўласным горкім вопыце пераканаліся работнікі УП “Івянецкая крыніца”, бяссільна гледзячы на рэшткі аднаго з гаспадарчых будынкаў, у які трапіла маланка… Вынікам апошняй праверкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у адносінах да цялятніка ў вёсцы Раднікі стала прадпісанне

Продолжить чтение

НАШ СПАКОЙ – ІХ КЛОПАТ

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама прайшла прэс-канферэнцыя начальніка ўпраўлення І. А. Саўчыца для прадстаўнікоў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Такія сустрэчы сталі традыцыйнымі, што даказвае ўзаемавыгаднасць супрацоўніцтва журналістаў і міліцыі. І з кожным разам атмасфера мерапрыемства робіцца больш цёплай і непасрэднай, хаця пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра прыемнае. 

Продолжить чтение

ТЭЛЕФОН МІЛІЦЫІ — 102

ЖОНКІ НАПАЛОХАЛІ Адразу два сігналы паступілі 1 жніўня ў дзяжурную часць аб прапажы жанчын. Адна, жыхарка Кіяўца, пайшла ў лес па ягады, а другая, грамадзянка Расіі, якая адпачывае ў адным з санаторыяў на тэрыторыі раёна, паехала на аўтобусе ў Мінск і прапала. Міліцыя распачала пошукі. На шчасце, абедзве жанчыны вярнуліся самастойна, чым вельмі абрадавалі напужаных […]

Продолжить чтение

Работа аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за першае паўгоддзе

Работа аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў першым паўгоддзі будавалася на выкананні патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць праваахоўную дзейнасць. Асноўныя намаганні былі кінуты на папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, ахову эканамічных інтарэсаў дзяржавы, падтрымку грамадскага правапарадку.

Продолжить чтение

БЯСПЕЧНАЕ ЛЕТА

Як паведамілі з прэс-службы Упраўлення ДАІ, за два летнія месяцы ў вобласці адбыліся 22 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх пацярпелі 23 дзіцяці. Аналіз здарэнняў паказвае, што дзеці недастаткова абучаны правілам паводзін на праезнай частцы, а ў некаторых выпадках трагедыі адбыліся па віне дарослых.

Продолжить чтение