Час для рэлаксу

“Ты заўжды ў адказе за тых, каго прыручыў”, – казаў Ліс Маленькаму прынцу. Гэты крылаты выраз з філасофскай казкі тоіць у сабе глыбокі роздум аб прыгажосці чалавечых адносін. Але без жыццёвага прыкладу гуманная думка пісьменніка-рамантыка Сент-Экзюперы рызыкуе застацца галаслоўнай, не абудзіўшы ў сэрцы дабрыні і чуласці. Бо, “калі сябе прыручыш, потым здараецца і плакаць”, – […]

Продолжить чтение

Папірус 3D-кнігам – не таварыш

Арыгінальнай кулінарнай кнігай без адзінай літары здзівілі чытачоў харвацкія кнігавыдаўцы. Каб на белых старонках з’явіўся тэкст, альманах трэба загарнуць у фольгу і запячы ў духоўцы. Толькі пасля па рэцэптах з яго можна гатаваць стравы. Як відаць, кнігадрукаванне ступіла далёка наперад… Старажытныя егіпцяне, якія прыдумалі пяць тысяч гадоў назад першую кнігу ў выглядзе папіруснага скрутка, не […]

Продолжить чтение

На ўзвядзенні фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры працуюць не толькі вопытныя будаўнікі, але і падлеткі 16-17 гадоў – навучэнцы Валожынскага прафесіянальна-тэхнічнага ліцэя. Знайсці нядрэнны заробак на час летніх канікул ліцэістам дапамог штаб студатрадаў пры раённым камітэце БРСМ.

Продолжить чтение

ЦЯБЕ ТУТ ЧАКАЮЦЬ…

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама вырашана максімальна пашырыць праграму падтрымкі абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў аграрныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя  навучальныя ўстановы па спецыяльнасцях ветэрынарны ўрач, інжынер, аграном і заатэхнік.

Продолжить чтение

З глядацкім прызнаннем

Вярнулася дадому ўдзельніца рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” юная івянчанка Татэвік Грыгаран. Сёлетні фэст, які прайшоў у Маладзечне, быў юбілейным – 15-м па ліку. І ўдвая больш урачыстым і патрабавальным да выканаўцаў, бо гэтай падзеяй завяршыўся Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Не дзіва, што і журы было адпаведнае, кампетэнтнае і вельмі дасведчанае, […]

Продолжить чтение

Добразычлівыя водгукі пацыентаў — узнагарода для медыкаў

У валожынскай медыцыны, вобразна кажучы, малады твар. Штогод выпускнікі ВНУ і сярэдніх навучальных устаноў папаўняюць прафесійную кагорту. У 2011 годзе пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і праходжання інтэрнатуры ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы прыехала на Валожыншчыну і Анжаліка Віктараўна ЯЖЭВІЧ.

Продолжить чтение

На пагонах В. І. МАРШАЛКА – зоркі старшага лейтэнанта. Ужо не за гарамі і званне капітана – упэўнены калегі. Службу ў Валожынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталій Іванавіч пачаў шэсць гадоў таму звычайным радавым. Спачатку яго прызначылі камандзірам аддзялення мясцовай пажарнай часці. На рахунку выратавальніка – дзясяткі паспяхова патушаных пажараў.

Продолжить чтение

ПОСПЕХАЎ ТАБЕ, КРЫСЦІНА

Крысціна Адамовіч, залатая медалістка Івянецкай СШ, выпускніца 2008 года, рыхтуецца да абароны дыпломнай работы. Дзяўчына заканчвае Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. Упершыню ў гісторыі раёна наша зямлячка атрымае дыплом гэтай адной з самых прэстыжных ВНУ, вучыцца ў якой мараць эрудыты з усіх рэспублік былога СССР.

Продолжить чтение

Расцём духоўна

“Тое, што спазнаў у дзяцінстве, застаецца з табой назаўжды”, – гаворыць усходняя прыказка… У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ўжо год існуе асаблівы кніжны куток. Ён налічвае больш за сто выданняў. Уся літаратура тут такая ж маляўнічая і даступная разуменню маленькіх чытачоў, як і на іншых стэлажах, але мэта яе не пазабавіць, а прымусіць задумацца.

Продолжить чтение

З клопатам і цеплынёй аднёсся педагагічны калектыў СШ № 2 г. Валожына да маладых калег: настаўніц англійскай мовы Сняжаны Мікалаеўны КАЛАЧ і Наталлі Мікалаеўны ХВІСЕВІЧ, настаўніка фізікі Віталія Сяргеевіча БАШЫЛАВА. Палюбілі іх і вучні. “Добра падрыхтаваныя спецыялісты, гараць жаданнем дабіцца выдатных поспехаў у рабоце.

Продолжить чтение

СЁННЯ РЭПЕТЫЦЫЯ, ЗАЎТРА – ПРЫЗНАННЕ

Хобі ў кожнага можа быць розным. Нехта бавіць час за вудай ці ходзіць на паляванне, нехта вяжа або вышывае, а камусьці вялікае задавальненне дастаўляе тая ж філатэлія. Хлопцаў, пра якіх пойдзе гутарка, аб’яднала любоў да музыкі. Праз месяц споўніцца роўна год, як заўзятыя музыканты-аматары з Валожына вырашылі стварыць уласны гурт. У жарт назвалі яго “No […]

Продолжить чтение

ПАСПЯХОВЫ ПАЧАТАК КАР’ЕРЫ

Па выніках мінулага года, упершыню за гісторыю існавання, стаматалагічнае аддзяленне райпаліклінікі адзінае ў вобласці атрымала Ганаровую грамату Беларускага рэспубліканскага аб’яднання стаматолагаў. Сёння мы пазнаёмімся з загадчыцай стаматалагічнага аддзялення райпаліклінікі Марыяй Вячаславаўнай ЖЫГАЛА.

Продолжить чтение

Пытанне субяседніку: Як тата займаецца тваім выхаваннем?

Мілана ЖУКОЎСКАЯ, 6 гадоў: – Мой тата Дзіма – доктар. Ён скончыў медвучылішча. У аўтапарку № 14 правярае ў вадзіцеляў ціск перад іх адпраўкай у рэйс. Яшчэ ён працуе ў райсельгастэхніцы інжынерам. Калі прыходзіць дахаты, пакідае ўсе свае справы, каб пагуляць з намі. Асабліва ён любіць няньчыцца з маёй трохгадовай сястрычкай Софіяй. Да Дня абаронцаў […]

Продолжить чтение

ПЕРШАЕ МЕСЦА – У ЛАГОДНЫХ АНЁЛАЎ

На рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнай творчасці маленькія мастакі нашага раёна адзначаны 12-цю дыпломамі. Абласны этап выставы-конкурсу “Калядная зорка” кожны год праводзіцца ў лістападзе. Пасля лепшыя работы адбіраюцца журы для дэманстрацыі ў палацы Рэспублікі падчас навагодніх святаў. Афіцыйныя ж вынікі творчага спаборніцтва становяцца вядомы праз некалькі месяцаў.

Продолжить чтение