Новая прыступка ў творчасці

Жыхары раёна добра знаёмы з творчай асобай Людмілы Садоўскай. Вершы члена народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” неаднойчы публікаваліся ў газеце “Працоўная слава”, друкаваліся ў альманахах, на падыходзе зборнік аўтара “Вер у сябе”. Людміла актыўна дасылае свае творы на конкурсы рознага ўзроўню. У яе скарбонцы Дыплом II ступені III Міжнароднага літаратурнага конкурсу ”Сузор’е духоўнасці-2019” у жанры “Духоўнасць” […]

Продолжить чтение

Сацыяльная работа ніколі не заканчваецца

Работніца ТЦСАН Святлана Пятроўна Бубен, жыхарка вёскі Старынкі, працуе ў Івянцы. Яна не марыла з дзяцінства пра абавязкі сацыяльнага работніка, тым больш, што ў той час такой спецыяльнасці не было. Вывучылася на швачку, працавала ў Дзяржынску на фабрыцы, але пасля замужжа пераехала на Валожыншчыну. Шчыравала на ферме. Аднойчы сяброўка Таццяна Чышэвіч, якая ўжо пэўны час […]

Продолжить чтение

Без душы працаваць нельга…

Сацыяльны работнік – адна з прафесій, якія ў перыяд распаўсюджання каронавіруснай інфекцыі літаральна на перадавой. І сапраўды, як бы выжывалі людзі пажылога ўзросту ў наш час, каб не спрытныя прадстаўніцы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, чые сэрцы напоўнены спагадай і любоўю да чалавека. З іх дзейнасцю, таксама як і з самаахвярнай работай медыкаў, сёння звязаны […]

Продолжить чтение

Праз сумненні — да прафесіяналізму

Адзін з лепшых урачоў Валожыншчыны, гінеколаг ад Бога, адказны спецыяліст, чалавек, які не падвядзе… Такую характарыстыку Інне Юр’еўне НІКАЛАЕВАЙ даюць у адміністрацыі цэнтральнай раённай бальніцы. Гэтага доктара добра ведаюць у родным Івянцы. Чвэрць стагоддзя яна аддана змагаецца за здароўе жаночай палавіны пасёлка і наваколля. Урача ўльтрагукавой дыягностыкі ведаюць і жыхаркі Валожына – на працягу апошніх […]

Продолжить чтение

«Dum spiro spero». Пакуль дыхаю – спадзяюся

Цудоўная сям’я, у якой з’явілася на свет… Муж – прафесіянал з вялікай літары… Два цудоўныя сыны, разумніцы-нявесткі, чацвёра ўнукаў, трое праўнукаў… Насычаны дасягненнямі і заслужаным прызнаннем працоўны шлях… Жыццё ў родным горадзе сярод мілых сэрцу землякоў… Усё гэта – трывалы падмурак яе асабістага шчасця. Між іншым, лёс вядомага на Валожыншчыне чалавека, былога дырэктара гімназіі Тамары […]

Продолжить чтение

Лёс высветліўся праз гады

Нядаўна мы адсвяткавалі 75-гадовы юбілей Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а зараз сустракаем Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны раз напярэдадні гэтых святаў у нашай краіне ўшаноўваюцца ветэраны, успамінаюцца тыя, хто загінуў на франтах, быў замучаны ў канцлагерах, спалены ці расстраляны падчас карных аперацый. Але і да сённяшняга дня ў многіх з нас знойдуцца […]

Продолжить чтение

Вучыўся, вучыў і зноў… вучыўся

Нядаўна, праязджаючы праз вёску Брылькі, звярнула ўвагу на дом № 64, на сцяне якога размешчана мемарыяльная дошка ў гонар вядомага беларускага вучонага – прафесара-матэматыка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, аўтара мноства навуковых прац, падручнікаў, дапаможнікаў Якава Радыны. Менавіта тут нарадзіўся і вырас чалавек, які на працягу ўсяго жыцця сваімі дасягненнямі ўслаўляў родную Валожыншчыну. Яго няма разам […]

Продолжить чтение

Тварыў для людзей

На гэтым фотаздымку – Пётр Канстанцінавіч СКАРЫНКА. Ён засяроджана стараецца злавіць цікавы сюжэт аб’ектывам фотакамеры, які, магчыма, падкажа майстру ідэю для новай скульптурнай кампазіцыі або карціны. Пётр Канстанцінавіч – скульптар-самародак, які падараваў нашаму гораду і раёну шмат дэкаратыўна-манументальных кампазіцый. Старэйшыя жыхары Валожына добра памятаюць пасляваенную пару, калі на ўтульных вуліцах горада пачалі з’яўляцца скульптуры. Цікавыя […]

Продолжить чтение

Жыццёвае крэда: рух наперад

Інтэлект, прафесіяналізм, інтэлігентнасць, глыбіня мыслення некаторых асоб уяўляюцца сапраўдным космасам, здаюцца настолькі высокімі, што нават думкі не ўзнікае наблізіцца да іх. Але пасля, калі ўсё ж адважваешся, аказваецца: пры сваёй выключнасці яны вельмі даступныя, без налёту снабізму ці высакамернасці. Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў сваім поглядам на некаторыя з’явы жыцця падзеліцца менавіта такі чалавек, урач з […]

Продолжить чтение

Прозвішча як знак якасці…

16 чэрвеня, споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Леўкавіча СКРЫПКІ. …Некалі гэта прозвішча гаварыла само за сябе, і не патрэбна было нікому “расшыфроўваць”, хто гэты чалавек і дзе ён працуе. Шмат гадоў Пётр Леўкавіч быў звязаны з Івянецкім заводам мастацкай керамікі, куды прыехаў працаваць пасля заканчэння Львоўскага інстытута дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва. Івянец стаў […]

Продолжить чтение

Мастак у свеце цішыні

Імя Рамуальда Клеафасавіча КАСІЦКАГА з Вайганаў пры ўсёй яго гучнасці пакуль не значыцца ў даведніках па выяўленчым мастацтве, ды і стаўленне мастака-самародка да ўласнага таленту носіць досыць іранічны характар, маўляў, ну магу штосьці, але ж гэта не шэдэўры. Мяне ж, чалавека, які не зусім на Вы з алоўкамі і фарбамі, убачанае ў яго ўтульным доме […]

Продолжить чтение

Пастушок вырас да акадэміка

Не так даўно 75-гадовы юбілей адзначыў вядомы навуковец, таленавіты арганізатар і педагог, акадэмік НАН Беларусі, прафесар кафедры матэматычнай кібернетыкі механіка-матэматычнага факультэта Віктар КАРЗЮК. Ён нарадзіўся ў вёсцы Петрашунцы. Недзе ў Германіі кацілася да фінальнай кропкі вайна, а сялянскія сем’і сеялі збожжа, рыхтаваліся садзіць бульбу і радаваліся, што вораг ужо больш не будзе таптаць іх родную […]

Продолжить чтение

Ён любіў Ракаўшчыну…

Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (26.11.1930-25.08.1994). У нашай краіне праходзіць цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтый памятнай даце: ставяцца (ці абнаўляюцца) спектаклі па яго п’есах, з’яўляюцца новыя публікацыі пра жыццё і творчасць, Беларускае радыё арганізавала чытанне знакамітага рамана “Каласы пад сярпом тваім” і інш. Ёсць добрая нагода ўспомніць і […]

Продолжить чтение

Яе прозвішча – характарыстыка

Гаворачы пра гэту жанчыну, слова “пажылая” ўжываць проста няёмка. Энергетыка, абаяльнасць, спрыт значна аддаляюць яе ад лічбаў у пашпарце. Ды і сам вобраз мініяцюрнай бландзінкі з вялікімі вачамі стварае ілюзію стапрацэнтнай маладосці. А, між іншым, літаральна на днях Жанна Мікалаеўна ЖЫВІЦКАЯ прымала віншаванні з 80-гадовым юбілеем. Яе жыццёвы шлях пачаўся ў вёсачцы пад Заслаўем. Першыя […]

Продолжить чтение

Ветэран з маладой душой

Сёння, 7 мая святкуе 80-годдзе з дня нараджэння вядомы ў Валожыне чалавек, ветэран баявых дзеянняў у Афганістане Юрый Андрэевіч КЛІЦОЎ. Гэта – адзін з самых старэйшых воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашым раёне. У 1986-1988 гадах яму давялося несці баявую службу ў якасці начальніка сакрэтнай часці. Юрый Андрэевіч не аднойчы сутыкаўся з небяспекай і пагрозай жыццю, але заўсёды […]

Продолжить чтение

На Минщине запущен уникальный интернет-проект о ветеранах

Минский облисполком запустил пока единственный в Беларуси проект «Минщина гордится», посвященный 75-летию победы в Великой Отечественной войне. На созданном интернет-портале podvig.minsk-region.by  каждый желающий может рассказать о  своих близких, уроженцах центрального региона, которые приближали День Победы. На сайте доступен раздел, где можно добавить ветерана в базу данных, заполнив всю информацию, имеющуюся у вас. Таким образом создатели […]

Продолжить чтение