Матэрыялы рубрыкі «Культура»

Маладыя галасы — 2019

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які ладзіцца штогод па ініцыятыве народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Чытаць далей »

Лiтаратурная старонка

Ознакомиться

У нядзельку — вербнiца!

14 красавіка вернікі каталіцкай канфесіі святкуюць Вербную нядзелю. Яна сімвалізуе Уваход Гасподні ў Іерусалім. Гэта свята адзначаецца ў шосты тыдзень Вялікага посту, за тыдзень да Светлага Вялікадня. Чытаць далей »

Пацвердзiлi найменнi «ўзорны i народны»

У раённым Цэнтры культуры адбылася канцэртная праграма, падчас якой найменні “ўзорны” і “народны” пацвярджалі студыя эстраднай песні “Праменьчыкі”, харэаграфічны калектыў “Раніца”, вакальны гурт народнай песні “Сваякі” і хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” Валожынскага РЦК. Чытаць далей »

«Менестрэлi» ў Лiтве

Напачатку сакавіка ў г. Рудаміна (Літва) прайшоў Міжнародны парад акардэонных ансамбляў і аркестраў. Арганізатарам мерапрыемства быў кіраўнік Рудамінаўскага аркестра акардэаністаў Багдан Вайцяновіч. Парад адбыўся ў рамках юбілейных канцэртаў, прысвечаных 15-годдзю Рудамінаўскай школы мастацтваў. Чытаць далей »

У руках майстра

У аб’яднанні народных майстроў “Скарбніца” на пачатку сакавіка пачала працу выстава “Фантазія, палёт і рук тварэнне”, якая будзе праходзіць месяц. На ёй прадстаўлены творчыя работы Віталіі Уладзіміраўны МЕШЧАНОК, жыхаркі вёскі Брылькі. Чытаць далей »

День памяти Хатыни

22 марта 2019 года в 11.00 состоится «День памяти», приуроченный 76-й годовщине трагедии деревни Хатынь.

Акция «День памяти» продолжит ряд мероприятий, приуроченных к 50-летию со дня открытия мемориальных комплексов «Хатынь» и «Курган Славы». В мероприятии примут участие авторы мемориального комплекса «Хатынь», свидетели хатынской трагедии В. А. Желобкович и С. А. Фиохина, представители Минского областного исполнительного комитета, Минского областного совета депутатов, Логойского районного исполнительного комитета, представители государственных и общественных организаций Республики Беларусь, ветераны Великой Отечественной войны, краеведы, курсанты Полоцкого кадетского училища. Чытаць далей »

Госць з Ватыкана падзяліў з валожынцамі святочную радасць

Ва ўрачыстасці з нагоды парафіяльнага свята касцёла святога Юзафа ў Валожыне прыняў удзел апостальскі нунцый – пасол Ватыкана ў Беларусі – Габар Пінтэр.

19 сакавіка парафіяне пачалі збірацца ў храм задоўга да пачатку імшы. На святочнае набажэнства завіталі дарослыя, моладзь, дзеці. На свае вочы пабачыць папскага легата пажадалі і прыхільнікі іншых прыходаў, у тым ліку праваслаўных. Надзвычай узнёслую атмасферу дапамагалі ствараць і гукі аргана, і святочнае ўбранне касцёла, і засяроджаныя твары вернікаў, якія ў гэты дзень рыхтаваліся прыняць сакрамэнт канфірмацыі (бежмаванне ці сакрамент сталасці). Чытаць далей »

Іншае жыццё

У Валожынскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава лялек “Другое жыццё, альбо Дочкі-маці”. Асноўная тэматыка экспазіцыі – савецкі час.

Блокі выставы прысвечаны важным і вядомым момантам тых гадоў: 1 верасня, дваровым гульням, вайне, субкультурам 60-х, прафесіям, народам былога СССР і іх традыцыям, казкам і мультфільмам. Аўтар экспазіцыі – маладзечанка Святлана Кузьмічова. Чытаць далей »

Нататкі з вясковай хаткі

Рэдакцыя прапануе чытачам, аматарам і прыхільнікам прыроды новую і адначасова добра забытую старую рубрыку “Акно ў прыроду”. За аснову ўзяты каляндарны год: кожны месяц у матэрыяле пастараемся падрабязна апісаць прыродныя з’явы, феналагічныя назіранні, якія будуць перамяжоўвацца вытрымкамі з вершаў беларускіх паэтаў, паданнямі, міфамі, прыказкамі, прымаўкамі, характэрнымі для гэтага месяца. Чытаць далей »

Аб’яднала захапленне

Непаўторныя эксклюзіўныя рэчы, выкананыя ў тэхніцы бісерапляцення, былі прадстаўлены на выставе “Рознакаляровае полымя”, якая праходзіла ў памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. Чытаць далей »

Дзень добры, свет!

Кожныя два гады ў рэспубліцы праводзіцца агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Дзень добры, свет!”. У гэтым годзе ён – пяты і прысвечаны Году малой радзімы. Дэвіз агляду – “Я бачу свет: ад вытокаў у будучыню”. Мэтай з’яўляюцца развіццё дзіцячай мастацкай творчасці, выяўленне і падтрымка таленавітых вучняў. Чытаць далей »

Напачатку творчага шляху

У Валожынскім краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы юнага мастака Мікіты КУЛІКОВА з Мінска “Імгненні пачуцця”. Чытаць далей »

Духоўна-маральнае выхаванне

Гародзькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс увайшоў у лік 33 устаноў адукацыі краіны (5 з іх функцыянуюць на тэрыторыі Мінскай вобласці), на базе якіх першапачаткова была запланавана рэалізацыя рэспубліканскага праекта “Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара”. Яго ажыццяўленне пачалося ў 2018 годзе і працягнецца да 2021-га. Чытаць далей »

Фестываль-конкурс “Вікторыя”

17 лютага бягучага года шматлюдна было ў раённым Цэнтры культуры. А сабраў сюды і выканаўцаў, і гледачоў традыцыйны раённы фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Вікторыя”, у якім паўдзельнічала 26 чалавек. Спонсары фестывалю — аддзел  ідэалагічнай работы, культуры  і  па справах моладзі райвыканкама  і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.   Чытаць далей »

Чарговая перамога “Менестрэляў”

У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў прайшоў II Міжнародны тэлевізійны праект «Кубак дружбы».

На працягу чатырох дзён больш за 2 тыс. таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны змагаліся тут за званне лепшых у намінацыях «Харэаграфічная», «Вакальная», «Тэатральная», «Інструментальная творчасць». Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars