Матэрыялы рубрыкі «Вайсковы тэлетайп»

Папаўненне Валожынскага гарнiзона прыняло прысягу

У мінулую суботу ў райцэнтры было людна. З розных куткоў краіны з’ехаліся родныя і сябры навабранцаў, якія ў гэты дзень сталі паўнапраўнымі ваеннаслужачымі тэрміновай службы воінскай часці 30695.

Маладое пакаленне вітаў камандзір 153-й Кёнігсбергскай асобнай радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння Андрэй Калач, пасля чаго адбылася працэдура прыняцця прысягі. Выраз “Служу Рэспубліцы Беларусь!” прагучаў 38 разоў. Сярод тых, хто прысягнуў на вернасць Айчыне, аказаліся пяцёра дзяўчат. Валожыншчыну ж прадставіў Мацвей Жалнерчык. Чытаць далей »

Ваенная справа

Уладзіслаў РУБАЦКІ – васямнаццацігадовы хлопец з Валожына. Яшчэ ў дзяцінстве ён вырашыў стаць ваенным, таму ў 12 гадоў пры падтрымцы мамы накіраваўся паступаць у Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Здаў экзамены па рускай мове, матэматыцы, нарматывы па фізічнай культуры, прайшоў псіхалагічнае субяседаванне. У выніку Уладзіслаў добра паказаў сябе на іспытах і стаў кадэтам-сувораўцам. Чытаць далей »

Сувязь — гэта нерв арміі…

…Мільгаюць дні, гады, дзесяцігоддзі. Змяняюцца пакаленні. Час і людзі робяць гісторыю, пра якую варта не толькі памятаць, але і ведаць яе. Рэдакцыя газеты сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў працягваюць творчы праект пад назвай “Соль Валожынскай зямлі”. Задума з’явілася невыпадкова. Падчас правядзення ў красавіку 2015 года маштабнага прафсаюзнага мерапрыемства “Эстафета пакаленняў” ад шаноўных ветэранаў працы, што былі запрошаны на ўрачыстасць, не раз давялося пачуць, як іх кранаюць такія сустрэчы. А колькі прыемнай асалоды на душы яны атрымліваюць ад звычайнай паштоўкі ад колішняга працоўнага калектыву. Ну а запрашэнне падзяліцца назапашаным вопытам з маладымі калегамі – і ўвогуле ажыўляе, надае бадзёрасці, узнімае настрой. Падумалася: наколькі важныя для чалавека, які сваімі працоўнымі здабыткамі праславіў раён, увага і ўсведамленне таго, што праз гады цябе памятаюць, табой ганарацца, з цябе бяруць прыклад. Чытаць далей »

Лёс у пагонах — на дваіх

Часта служба ва Узброеных Сілах становіцца лёсам не толькі для асобных грамадзян. Бывае так, што жыццё па статуце выбіраюць цэлыя ячэйкі грамадства. У валожынскай часці такіх нямала. Вольга Мікалаеўна і Руслан Валянцінавіч  ВАЙЦЯХОЎСКІЯ – яркія прадстаўнікі сямейных дуэтаў, якія прысвяцілі жыццё воінскай службе. Чытаць далей »

Наша зямелька паяднала лёсы многіх знакамітых людзей: Міхала Клеафаса Агінскага, Аляксандра Бястужава, Фелікса Дзяржынскага, Міхаіла Фрунзе… А яшчэ наша малая радзіма падарыла свету легендарнага разведчыка Аляксея Бацяна і іншых, хто абраў ганаровы, але вельмі няпросты шлях служэння Айчыне. Давайце разам зазірнем углыб гісторыі, а затым перагорнем і яе новыя старонкі. Чытаць далей »

Форма – жаноцкасці не перашкода

Вікторыя Юр’еўна ВАЙЦЮЛЕВІЧ – ваеннаслужачая ў другім пакаленні. На Валожыншчыну яна трапіла разам з бацькамі. У воінскую часць 30151Ю, што размяшчаецца ў Гіравічах, прывёз сям’ю тата – кадравы афіцэр. Маці таксама працавала ў брыгадзе. Чытаць далей »

Адсвяткавалі дзень прызыўніка

     У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае чарговаму восеньскаму прызыву, – Дзень прызыўніка.

     У лістападзе на тэрміновую ваенную службу адправяцца каля 50 жыхароў Валожынскага раёна. Большасць з іх будуць служыць у межах Мінскай вобласці. Прызыўнікі былі адабраны ва ўсе роды войскаў. Чытаць далей »

На варце міру і спакою

Восем дзесяцігоддзяў выконвае задачы па забеспячэнні непарушнасці рубяжоў Беларусі 153-я Кёнігсбергская ордэна Чырвонай Зоркі асобная радыётэхнічная брыгада асобага прызначэння. Урачыстасці, прысвечаныя слаўнаму юбілею, прайшлі ў Валожыне ў мінулую пятніцу. Чытаць далей »

Абавязак кліча ў строй

У раённым Цэнтры культуры прайшло традыцыйнае мерапрыемства для юнакоў, якія ў бліжэйшы час папоўняць рады ваеннаслужачых рэспублікі.

“Дзень прызыўніка” адкрыў начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрый Вітальевіч Нахай. Ён звярнуўся да маладых людзей з наказам ставіцца да службы як да школы сталення. Афіцэр адзначыў: “У наш неспакойны час вельмі важна быць гатовымі абараніць свой народ і родную зямлю. Чытаць далей »

Уручэнне юбілейнай медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэ­ранам Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні 23 лютага ваен­ны камісар ада­собленай групы ваенкамата Ма­ладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрый Вітальевіч На­хай завітаў па трох валожын­скіх адрасах, каб выканаць ганаровую місію – уручыць юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэ­ранам Вялікай Айчыннай вайны. Чытаць далей »

Быць афіцэрам – прызванне…

Афіцэры 153‑й асобнай радыётэхнічнай брыгады асоба­га прызначэння пра агорнутую покрывам тайны службу расказваюць няшмат. Не дзіўна – радыёразведчыкі першымі атрымліваюць важную і актуальную інфармацыю. Чытаць далей »

Гучалі свяшчэнныя словы прысягі…

Толькі двойчы ў год, калі ў нашай воінскай часці адбываецца ўрачыстасць прыняцця Прысягі маладым папаўненнем, Валожын сустракае такі вялікі наплыў прыезджых з усіх рэгіёнаў рэспублікі. У суботу 16 снежня каля тысячы чалавек паспяшаліся раздзяліць са сваімі сынамі хвалюючы і адказны момант… Чытаць далей »

Распачалі вучобу

Ва Узброеных Сілах, як і ў адукацыі, ёсць паняцце навучальнага года. Вось толькі ў адрозненне ад школ, каледжаў, універсітэтаў пачынаецца ён не ў верасні. Салдаты тэрміновай службы садзяцца за “парты” снежаньскімі днямі. Чытаць далей »

«Захварэць» арміяй

На базе гімназіі № 1 г. Валожына адбылася сустрэча старшакласнікаў гарадскіх школ з начальнікам кафедры авіяцыйных радыёэлектронных сістэм ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь палкоўнікам Андрэем Паўлавічам Кульпановічам. Такія ж мерапрыемствы праведзены ў Івянецкай і Ракаўскай школах. Чытаць далей »

Об итогах военного совета

Прокуратура Минской области приняла участие в заседании военного совета Северо-западного оперативного командования, на котором рассмотрено представление Генеральной прокуратуры Республики Беларусь. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars