Матэрыялы рубрыкі «Жыццё раёна»

14 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначалі работнікі падатковых органаў

Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне сёлета спаўняецца 29 гадоў. Тут працуе 25 чалавек. Даведзены план кансалідаванага бюджэту работнікі штогод выконваюць. Сёлета ён складае 30 млн 674 тыс. рублёў. На ўліку ў інспекцыі знаходзіцца 1087 плацельшчыкаў: 475 арганізацый і 612 індывідуальных прадпрымальнікаў. Чытаць далей »

Гiгiенiчна — эпiдэмiялагiчная абстаноўка

На нумар гарачай лініі рэдакцыі патэлефанавалі жыхаркі райцэнтра. Іх цікавіла гігіенічна-эпідэміялагічная абстаноўка на тэрыторыі раёна, і што робіцца для падтрымання яе на належным узроўні. З гэтым пытаннем мы звярнуліся да загадчыка лабараторнага аддзела РЦГіЭ Вольгі РУСАКЕВІЧ і вось што пачулі ў адказ: Чытаць далей »

«Адзiн — «за», другi — супраць»:

працаўладкоўвацца афіцыйна жадаюць не ўсе

Пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працягвае сваю дзейнасць. Нядаўна прайшло чарговае пасяджэнне, падчас якога адбылася сустрэча з двума жыхарамі райцэнтра, якія працяглы час нідзе не працуюць. Чытаць далей »

Інвестпраекты, будучы ўраджай, развiццё бiзнесу i iншыя тэмы

абмяркоўваліся падчас прэс-канферэнцыі, якую правёў для прадстаўнікоў СМІ старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч ІСАЧАНКА Чытаць далей »

«Ой, на Iвана, ой, на Купала»

Вечарам 6 ліпеня шматлікія жыхары Валожына сабраліся на пляцоўцы каля гарадскога возера, каб разам справіць Купалле.

Тон старадаўняму святу задалі вядучыя ў народных строях і сплеценых з траў вянках, ролю якіх выконвалі работнікі раённага Цэнтра культуры Вераніка Ляшкевіч і Юлія Фомкіна. Пад песню Карыны Кашырскай “Ой, на Івана, ой, на Купала” Наталля Клімянок правяла майстар-клас па пляценні вянкоў. Дзяўчаты, маленькія дзяўчынкі і дарослыя жанчыны з захапленнем выраблялі сабе прыгожыя галаўныя ўборы, якія пасля пускалі на ваду. Чытаць далей »

Весялiлiся, спявалi, юбiлей адзначалi

405 гадоў сёлета спаўняецца вёсцы Бабровічы, і нядаўна яна адсвяткавала свой юбілей.

Для жыхароў аграгарадка, што ў той дзень сабраліся на пляцоўцы каля культурна-спартыўнага цэнтра, Бабровічы – самае лепшае месца на зямлі, з якім звязаны ўсе думкі і мары. Тут яны нарадзіліся, тут жылі іх продкі і знаходзіцца бацькоўскі дом, тут можна адпачыць душой і сэрцам. Прыехалі на свята і тыя, каго лёс закінуў у іншыя краі, але гэты куточак застаецца для іх наймілейшым у свеце. Чытаць далей »

Старт уборцы дадзены

Сельгаспрадпрыемствы раёна масава прыступілі да ўборкі азімага рапсу: па стане на 11 ліпеня ўбраны 1137 гектараў, ці 32,8 працэнта да плана. Намалочаны 1383 тоны масланасення рапсу, сярэдняя ўраджайнасць складае 12,2 цэнтнера з гектара. Чытаць далей »

6 ліпеня адзначаецца Дзень кааперацыі

Партрэт прадаўца магазіна № 87 вёскі Шчаўканы Рэгіны КАРПІЕВІЧ занесены на раённую Дошку гонару. Яна – лепшы работнік гандлю Валожыншчыны.

 

Чытаць далей »

«Красуй, Беларусь!»

Так называлася абласное свята, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое прайшло вечарам 3 ліпеня ў Нясвіжы. Валожыншчыну прадставілі ветэраны працы, кіраўнікі, перадавікі вытворчасці, лепшыя работнікі і члены прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў. Узначаліў дэлегацыю старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік. Чытаць далей »

Дзень нацыянальнага гонару i ўдзячнасцi

3 ліпеня Валожын разам з усёй краінай урачыста адзначыў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-ю гадавіну з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 619-годдзе з дня свайго ўтварэння. Чытаць далей »

У Валожыне адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Свята горада.

“Гарачы” фотарэпартаж з мерапрыемстваў.

 

 

Чытаць далей »

Афиша

Сведкам вайны — павага i слава!

Да велічнай даты 3 ліпеня ва ўсіх кутках нашай краіны прайшла маштабная акцыя, падчас якой прадстаўнікі органаў улады наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай, вязняў, інвалідаў вайны і ўручылі ім віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта і юбілейныя медалі «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адзін з гэтых паважаных людзей – Мікалай Рыгоравіч ГАРНАСТАЙ – жыве ў Сакаўшчыне. Ганаровы візіт нанёс яму старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА. Чытаць далей »

Адзін з раённых лідараў па касьбе — калектыў работнікаў СГУ “Бабровічы”.

Калектыў работнікаў СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – адзін з раённых лідараў па касьбе. Тут скошана і ўбрана з лугоў больш за 1600 гектараў, што складае 115% ад даведзенага плана. Чытаць далей »

Спакой нам толькi снiцца…

Нядаўна ў спісе сельгаспрадпрыемстваў раёна з’явілася КСУП “Валожынскае”. Сёння мы пазнаёмім вас, паважаныя чытачы, з яго дырэктарам Генрыхам Генрыхавічам ПАЛОЙКАМ. Малады, але досыць вопытны кіраўнік на Валожыншчыне – чалавек не новы. Быў намеснікам кіраўніка ў ААТ “Тарасава”, затым два гады ўзначальваў ААТ “Суднікаўскі”. Новае назначэнне атрымаў у красавіку бягучага года. Чытаць далей »

Чэрвень

Лета на зіму працуе.

Лета прыгатуе, а зіма з’есць.

Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.

У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars