Архiў для чэрвень, 2018

Мерапрыемствы да Дня моладзі

У апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Для жыхароў райцэнтра ў гонар свята прайшоў шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, Валожынскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і ГА “БРСМ”. Артысты раённага Цэнтра культуры, як заўсёды, падрыхтавалі музычныя падарункі для ўсіх прысутных. Чытаць далей »

Прывітанне, слаўны горад!

Чытаць далей »

Наўздагон за графам

У 1903 годзе ў Мінску чакалі прыезд імператара Мікалая II. Да візіту старанна рыхтаваліся: чыноўнікі працавалі без перадыху і стараліся прадумаць кожную дробязь, каб не ўгнявіць цара-бацюшку. Зусім нечакана аказалася, што ў губернскім горадзе няма дастойнага венцаноснай асобы аўтамабіля. Выручыў валожынскі граф Тышкевіч, які падагнаў адзін са сваіх шыкоўных лімузінаў да чыгуначнага вакзала на выпадак, калі цар са світай пажадаюць пракаціцца з экскурсіяй. Аднак Мікалай у той раз з цягніка не сыходзіў… Чытаць далей »

Заблукала ў агародах

Рака Валожынка, прадмет жартаў і кпінаў, аднойчы паказала свой нораў: у жніўні 2011-га пад націскам граду і ліўня дамба прарвалася і рака выйшла з берагоў, падтапіўшы вуліцы Кастрычніцкая і Набярэжная так, што вада стаяла ў дамах аж да вокнаў… Чытаць далей »

Пісьмо з фронту

Выпадак… Як часта здараецца, што менавіта ён спрыяе знаёмству з цікавымі людзьмі, іх незвычайнымі гісторыямі. Так склалася і ў маіх адносінах з жыхаркай Валожына Ірынай Аляксееўнай Балдоўскай. Чытаць далей »

Рэха вайны

     Стэфан Браніслававіч ЖЫЛКЕВІЧ з Івянца – інвалід дзяцінства, пацярпеў ад баявых дзеянняў у час Вялікай Айчыннай вайны. Рэхам уварвалася яна ў лёс падлетка ў 1953 годзе і пакінула калекам на ўсё жыццё.

Да трагедыі прывялі дзіцячая дапытлівасць і цікаўнасць. Чытаць далей »

Добраўпарадкаваныя сядзібы

З густам добраўпарадкавалі сваю сядзібу па вуліцы Пушкіна райцэнтра Іосіф Вільгельмавіч і Ірына Аляксандраўна Шупенькі. Дызайн прадумвалі і ажыццяўлялі разам з сем’ямі сына і дачкі, якія таксама жывуць у Валожыне. Прахожыя, асабліва дзеці, радуюцца, гледзячы на разнастайныя фігуркі жывёл і мульцяшных герояў, што здалёк прыцягваюць увагу. Мноства кветак і дэкаратыўных раслін не пакідаюць нікога раўнадушным.
Чытаць далей »

Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Святу горада Валожына «Гімн роднай зямлі»

Чытаць далей »

З ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Свята горада Валожына!

Шаноўныя валожынцы і госці нашага краю!

     Шчыра віншую ўсіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святам горада Валожына!

    3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. У многім дзякуючы іх і вашай, дарагія валожынцы, стваральнай працы, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, краіна набыла статус моцнай, незалежнай дзяржавы. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 28.06.2018

Белорусские школьники приняли участие в финальных мероприятиях международной детской социальной программы «Футбол для дружбы» в Москве

Белорусские школьники, ставшие победителями отборочных в Международной детской социальной программе «Футбол для дружбы», приняли участие в финальных мероприятиях программы в Москве.

Шестой сезон программы стал уникальным по масштабу: он объединил участников из 211 стран и регионов мира, представляющих Азию, Африку, Австралию, Европу, Северную Америку, Южную Америку и Океанию. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 26.06.2018

Летняя ночка купальская

     У ноч з 23 на 24 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Івянец адгулялі Купалле. Кожны год мясцовыя жыхары адзначаюць свята, прысвечанае летняму сонцастаянню, весела, з запалам і з душой. Праграму мерапрыемства рыхтуюць работнікі Дома культуры, і з кожным разам яна становіцца ўсё цікавей. Чытаць далей »

Летнія канікулы

Настала доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей – летнія канікулы! Цікава і разнастайна праводзяць іх выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Чытаць далей »

Не даць сысці з дыстанцыі

Новы праект, накіраваны на падтрыманне духоўнага і фізічнага здароўя пажылых грамадзян, стартаваў у раёне. Ажыццяўляць яго будуць спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, кіраўнік – загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Аксана Жук. Аказваць усебаковую падтрымку новаўвядзенню ўжо пагадзіліся раённае аддзяленне ГА “Беларускі саюз жанчын” і раённы краязнаўчы музей. Чытаць далей »

Служаць закону

Сёння ў нашай краіне сваё прафесіянальнае свята адзначаюць работнікі пракуратуры. Падставай для ўрачыстасці стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars