Общество

Сметанковае масла «Сялянскае», «Шакаладнае» і «Салодка-сметанковае» – якраз тыя малочныя прадукты, якія ўваходзяць у пералік найбольш запатрабаваных у насельніцтва. На Валожынскім філіяле ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» іх выпуск складае каля 15 працэнтаў ад усёй прадукцыі. Каб масла мела найлепшы таварны выгляд, на ўчастку фасоўкі маслацэха завіхаюцца Ларыса РАБКЕВІЧ, Міхаіл МЫШЛЁН і Наталля ЛІПНІЦКАЯ. Кантроль за працэсамі нарэзкі, фасоўкі і ўпакоўкі, а галоўнае, выкананне санітарных нормаў пры гэтых працэсах – іх непасрэдныя абавязкі. З участка фасоўкі брыкецікі масла адпраўляюцца на склад гатовай прадукцыі.

Святлана Сухадолец.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий