ПЕРСПЕКТЫЎНЫЯ КАДРЫ

Общество

Кадравая палітыка моцная сваёй пераемнасцю. Прыток новых маладых сіл ва ўпраўленчы корпус раёна – гэта заканамерная з’ява.

Ад прыступкі да прыступкі пачынаецца прафесіянальнае ўзыходжанне перспектыўных маладых упраўленцаў. Свайго вопыту, кампетэнтнасці яны – былыя выпускнікі прэстыжных  ВНУ краіны – набіраліся ў працоўных калектывах, у сваіх старэйшых калег. Рашаючым звяном у станаўленні любой асобы з’яўляецца і самаадукацыя.

Пераемнасці, падбору і расстаноўцы кадраў надаецца вялікая ўвага і на дзяржаўным узроўні. І ў нашым раёне на падставе рашэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 года для ўдасканалення работы з перспектыўнымі кіруючымі работнікамі і спецыялістамі, для падтрымкі маладых здольных кадраў сфарміраваны банк даных “Перспектыва”.

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта зацверджаны спіс кандыдатур для ўключэння ў банк даных перспектыўных кіруючых работнікаў. Пры падборы кандыдатур улічвалася наяўнасць профільнай адукацыі, дзелавых і асобасных якасцяў, якія спрыяюць паспяховай кіраўніцкай дзейнасці. У гэты спіс рашэннем райвыканкама ўключаны начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Чарнышова, старшыня Валожынскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі, дырэктар ААТ «Манькаўшчына» Віктар Аляксеевіч Скрундзь, першы намеснік начальніка, начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Рычардаўна Папко.

Наш кар.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *