Адзiн за ўсiх i ўсе за аднаго

Молодежный курьер

12 лістапада Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных адзначыла чарговы дзень нараджэння.

На працягу года члены маладзёжнай арганізацыі і клубаў юных выратавальнікаў-пажарных удзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах. Самымі актыўнымі можна смела назваць вучняў СШ № 2 Валожына. На занятках яны выпрацоўваюць навыкі бяспечнай жыццядзейнасці, уменне прымаць рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях, навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі, выхоўваюцца патрыятычна і фізічна. Школьную арганізацыю ўзначальвае таленавіты педагог Святлана Барысаўна Макоўская. Менавіта яна робіць жыццё дзяцей цікавым і насычаным. “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго” – гэты дэвіз перанялі ў мушкецёраў юныя выратавальнікі, члены БМГАВП. Калі вы малады, актыўны, валявы і мужны, гэта арганізацыя для вас!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *