Маладзёжны кур’ер

Молодежный курьер

Пасля заканчэння Пінскага аграрна-тэхнічнага каледжа Іван ЯЗУБЕЦ прыехаў па размеркаванні ў наш раён.

Карэнны паляшук, ураджэнец Столеншчыны аказаўся запатрабаваным у ВУ ТАА «Тарасава» ў Ракаве. Год працаваў механікам, потым стаў загадчыкам склада ГЗМ і запасных частак. У самыя гарачыя дзянькі яму даводзіцца забяспечваць усім неабходным і выпраўляць у рэйс да 50 адзінак тэхнікі.

За тры гады працы малады спецыяліст добра асвоіў прафесійныя абавязкі і прыжыўся на новым месцы. Гаспадарка выдзеліла яму дом з усімі выгодамі, а хутка Іван і маладую гаспадыню сюды прывёз са Смаргонскага раёна.

Сям’я Язубец збіраецца абаснавацца ў Ракаве назаўсёды, прывыкаюць да вясковага ўкладу. Ужо і першы ўраджай з градак у двары ўласнага дома сабралі гэтай восенню…  

Алена ЗБІРЭНКА,

фота Сяргея БОБРЫКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *