Папярэдзiць бяду

Закон и порядок

У гэтым годзе ў Івянцы зафіксавана 9 пажараў, з іх 7 – узгаранні смецця, пацярпелі 3 пабудовы. У агні загінуў адзін чалавек.

Для папярэджання падобных сітуацый, згодна з заканадаўствам, створана спецыяльная група. У склад пазаштатных пажарных інспектараў Івянецкага пасялковага выканкама ўваходзяць кампетэнтныя асобы, якія здольныя праводзіць з грамадзянамі інфармацыйную і растлумачальную работу па папярэджанні пажараў і барацьбе з імі.

Асноўным накірункам дзейнасці камісіі з’яўляецца правядзенне праверак супрацьпажарнага стану дамоў адзінокіх і састарэлых грамадзян, шматдзетных сем’яў і асоб, якія злоўжываюць алкаголем. Падчас рэйдаў выяўляюцца не толькі ігнараванні правілаў пажарнай бяспекі, але і невыкананне грамадзянамі сваіх бацькоўскіх абавязкаў, антысанітарны стан дамоў і падворкаў.

Цяпер на тэрыторыі пассавета пражывае 4900 жыхароў, у тым ліку 1017 непаўналетніх дзяцей. Працаздольнае насельніцтва – 2757 чалавек, 1126 пенсіянераў, з іх – 61 адзінокія, 645 адзінокапражываючыя. На тэрыторыі пасёлка размяшчаюцца 1680 прыватных сядзіб і 33 шматкватэрныя дамы. З мэтай папярэджання пажараў устаноўлена 67 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў там, дзе жывуць шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і, адзінокія і састарэлыя грамадзяне.

Падчас праверак выяўлена 1160 парушэнняў карыстання бытавымі электрапрыборамі, неналежнага стану пячнога ацяплення, электраправодкі. Больш за 950 парушальнікаў прайшлі адпаведны інструктаж, ім таксама рэкамендавана выправіць недахопы. Выказаныя заўвагі часткова ўжо выкаранены.

Складзена 55 пратаколаў па парушэнні Правілаў пажарнай бяспекі. Супрацоўнікі інспекцыі МНС правялі з жыхарамі пасёлка 20 інфармацыйных сходаў.

Тарэса ЛІПНІЦКАЯ,

старшыня Івянецкага гарпасвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *