На п’едэстале – нашы!

Спорт

8 юных лёгкаатлетаў, навучэнцаў дзяржаўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” 5-6 снежня прынялі ўдзел у адкрытым абласным першынстве па лёгкай атлетыцы “Залатая міля” ў г. Маладзечне.

Масавыя спаборніцтвы аб’ядналі каля 200 юных спартсменаў 1996-2001 гадоў нараджэння.

Першае месца на дыстанцыі 1 міля (1609 метраў) заняў Сяргей ХАЛАПУК, наш выхаванец. Яшчэ адна перамога ў каманды раёна – трэцяе месца ў Марыны Бубен. Трэніруюць юных лёгкаатлетаў Настасся Паталей і Аляксандр Чарняўскі.

Ларыса САДОЎСКАЯ,

метадыст ДЮСШ



Добавить комментарий