Сапраўдным лінгвістычным святам ведаў і інтэлекту стаў III этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Молодежный курьер

Сапраўдным лінгвістычным святам ведаў і інтэлекту стаў III этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, які праходзіў у Барысаве.

За права называцца лепшымі ў вобласці знаўцамі беларускай філалогіі спаборнічалі 62 школьнікі, з якіх 19 дзевяцікласнікаў.

Сярод пераможцаў – вучаніца 9 “В” класа Івянецкай сярэдняй школы Ірына Багдановіч, якая атрымала Дыплом II ступені. Яна рыхтуецца да заключнага этапу алімпіяды на падрыхтоўчых зборах і ў школе з педагогамі УВА і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Алінай Генадзьеўнай Ермак. У сакавіку адбудзецца заключны этап рэспубліканскай алімпіяды ў Мінску. Таму нам, яе аднакласнікам і настаўніцы, хочацца пажадаць:

Ірына! Ты атрымала ганаровае права прадстаўляць нашу вобласць на рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Тваё імя ўжо гучыць для нас як сімвал плённай працы, натхнення і таленту. Памятай, што чалавек, які валодае ведамі, непераможны!

Перамогі табе, Ірына!

Вучні 9 “В” класа



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *