Правiльны выбар

Молодежный курьер

Перад кожным маладым чалавекам паўстае пытанне – кім быць?

Выбраўшы ваенную прафесію, вы авалодаеце прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю. Ваенная акадэмія, інстытут пагранічнай службы, ваенныя факультэты ў вядучых ВНУ рэспублікі ажыццяўляюць падрыхтоўку па спецыяльнасцях ваеннага профілю. Падрыхтоўка  вядзецца  і ў вучэбных установах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. 

Усім, хто скончыў ваенна-вучэбныя ўстановы, прысвойваецца воінскае званне “лейтэнант”, выдаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.

Той, хто жадае паступаць у Ваенную акадэмію ці на ваенныя факультэты ВНУ, могуць падаваць заявы ў раённы ваенны камісарыят да 1 красавіка гэтага года. Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы прыёму, парадку падачы дакументаў, правядзенні прафесіянальнага адбору і залічэнні можна атрымаць у райваенкамаце ў кабінеце № 18 або па тэлефоне 55-4-37.

Сяргей КАРОЛЬ,

начальнік групы

прызыву на ваенную службу райваенкамата



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *