Палiм смецце па правiлах

Закон и порядок

     Як толькі сыходзіць снег і ўсталёўваецца цёплае надвор’е, людзі пачынаюць прыводзіць у парадак свае прысядзібныя ўчасткі. Асабліва масавы характар гэта з’ява набывае напярэдадні Велікодных свят. А на Радаўніцу ўсе спяшаюцца на могілкі, дзе пасля зімы таксама патрабуецца ўборка.

Звычайна пасля такіх работ утвараюцца груды смецця, якое многія грамадзяне прывыклі проста падпальваць. Каб з вамі выпадкова не здарылася бяда, выратавальнікі напамінаюць, што пры спальванні смецця неабходна прытрымлівацца некаторых правіл:

– паліць смецце можна толькі тады, калі няма моцнага ветру. Вогнішча не павінна знаходзіцца на адлегласці менш чым 10 метраў ад забудоў, 20 метраў ад лясных масіваў і 30 метраў ад стагоў з сенам ці саломай;

– месца неабходна выбраць так, каб выключыць магчымасць узгарання сухой травы;

– працэс спальвання павінен адбывацца пад вашым пастаянным кантролем. Абавязкова падрыхтуйце на ўсялякі выпадак сродкі тушэння агню: вогнетушыцель, лапату, ёмістасць з вадой і г. д.

На святы і выхадныя многія грамадзяне прывыклі смажыць шашлык на свежым паветры. Неабходна ведаць, што і наконт гэтай справы існуюць некаторыя правілы бяспекі.

Размяшчаць мангал, грыль, барбекю неабходна не менш чым за 4 метры ад будынкаў. Пры карыстанні не пакідайце іх без нагляду. Сродкі для тушэння агню павінны знаходзіцца побач, пасля прыгатавання ежы, полымя неабходна цалкам затушыць.

Памятайце, што ігнараванне правіл пажарнай бяспекі нясе прамую пагрозу як вашай маёмасці, так і вашаму жыццю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *