РУКАВІЧКА- Лагапед

Молодежный курьер

Развіць памяць і творчыя здольнасці ў дзяцей можна з дапамогай… вязаных рукавічак і шкарпэтак.

Гэтыя прадметы, якія не сталі часткай гардэробу, а ператварыліся ў лялькі, у малодшай групе дзіцячага садка № 2 “Вясёлка” райцэнтра выкарыстоўваюць для інсцэніровак народных казак.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак ставіць міні-спектаклі – адзін з найцікавейшых заняткаў. Лялькі-пальчаткі надзвычай “жывыя” і вясёлыя, з якімі ніколі не засумуеш.

Гульнявыя наборы з героямі казак захоўваюцца ў шматлікіх кардонных каробках. Лялечных тэатраў тут аж 8 відаў. Тэатр на магнітах “Церамок”, “Муха-пяюха”, тэатр шкарпэтак “Коцік Петрык і мышка”, тэатр рукавічак “Рэпка”, “Тры мядзведзі”, пальчыкавы тэатр “Рукавічка”, тэатр Пятрушак, тэатр Бі-Ба-Бо, тэатр медальёнаў “Рэпка” і “Калабок”.

Фабрычныя настольна-плоскасныя лялечныя тэатры “Курачка-Раба”, “Зайчыкава хатка” і іншыя таксама выкарыстоўваюць для лагапедычных заняткаў з дзецьмі ад 2 гадоў.

У тэатральным кутку ёсць і завадскія лялькі-пальчаткі, але ўсё ж большасць шытых і вязаных фігурак казачных герояў створана ўмелымі рукамі выхавальніцы Ніны Віктараўны Ягоршынай. Лепту творчасці ў тэатр рукавічак унесла таксама бабуля выхаванкі Ульяны Тур – Ніна Якаўлеўна.

Такія гульні-тэатралізацыі дапамагаюць малышам развіваць вусную мову, уважлівасць, вучаць складаць звязаны аповед і размаўляць цэлымі сказамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *