ЗАЛАТОЕ ПЯРО “БЕЛАЙ РУСI”

Общество

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» штогод праводзіць конкурс работ маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі» з мэтай папулярызацыі культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, актывізацыі ўзаемадзеяння арганізацыйных структур аб’яднання са сродкамі масавай інфармацыі, выяўлення і далучэння да дзейнасці РГА «Белая Русь» найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў маладзёжнага журналісцкага асяроддзя.

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы па наступных намінацыях:

  1. «Культурнае вандраванне з «Белай Руссю» (друкаваныя матэрыялы пра дзейнасць РГА «Белая Русь»). Жанры: інтэрв’ю, эсэ, заметка.
  2. «Мой куток зямлі роднай» (друкаваныя і фота матэрыялы пра жыццё, традыцыі, звычаі беларусаў). Жанры: эсэ, нарыс, замалёўка, фотарэпартаж.
  3. «Радзіма на кінастужцы часу» (відэаролік пра культурна-гістарычную і духоўную спадчыну Беларусі).

Валожынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» кожны год прымае ўдзел у конкурсе і заўсёды рэзультатыўна. Сёлета на абласны этап былі прадстаўлены 2 работы. Ганна Жудрык, вучаніца 11 класа гімназіі № 1 г. Валожына, у сваёй рабоце «Мой род, мае карані» расказала пра паходжанне вёскі Цаюны і прозвішча Цаюн. Кацярына Старавойтава, адзінаццацікласніца Івянецкай СШ, прадставіла прэзентацыю пасялення радавых маёнткаў «Росы», што непадалёк г. п. Івянец. Абедзве работы ўдастоены дыпломаў Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» і прайшлі на рэспубліканскі этап конкурсу.

На ўрачыстых лінейках, прысвечаных завяршэнню навучальнага года, дзяўчатам уручылі дыпломы Мінскай абласной арганізацыі і сувеніры ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Наталля ЧАРНЫШОВА,

старшыня раённай арганізацыі

РГА «Белая Русь»



Добавить комментарий