На мэце праверак – бяспека

Закон и порядок

З пачатку 2016 года ў раёне адбыліся 26 пажараў, на іх загінулі тры чалавекі. З канца жніўня па 23 верасня ў раёне праводзіцца месячнік па папярэджанні трагедый з агнём.

На працягу месяца работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі праводзяць рэйдавыя праверкі домаўладанняў грамадзян з ацэнкай бяспекі ўмоў пражывання, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі. Не за гарамі асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд, у час якога, як правіла, больш за ўсё ўзгаранняў адбываецца па прычыне парушэнняў правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых прылад, неасцярожнага абыходжання з агнём. Таму выратавальнікі звяртаюць асаблівую ўвагу на стан ацяпляльных прыбораў, электрычнай праводкі, а таксама на наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Падчас наведвання дамоў і кватэр гаспадароў і членаў іх сямей інструктуюць аб мерах пажарнай бяспекі, тлумачаць дзеянні ў выпадку пажару і нагадваюць пра тое, што пакідаць дзяцей без нагляду катэгарычна забараняецца.

Алеся РАДВІЛОВІЧ,

інспектар групы

прапаганды і навучання РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *