Айчыне ўрачыста прысягнулi

Молодежный курьер

10 снежня ў воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях краіны прайшло ўрачыстае прынясенне ваеннай прысягі маладымі вайскоўцамі. У воінскай часці 30695 у той дзень сабралася мноства людзей: сваякі, блізкія, знаёмыя прыехалі падтрымаць сваіх дарагіх людзей – цяперашніх навабранцаў.

 Не па-зімоваму дажджлівым ранкам на вернасць Айчыне прысягнулі 124 вайскоўцы, з іх 10 – ураджэнцы і жыхары Валожыншчыны.

153-ю асобную Кёнігсбергскую ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічную брыгаду асобага прызначэння наведаў начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел ЦІХАНАЎ. Ён прыняў непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве, заслухаўшы даклады аб прынясенні прысягі ад многіх маладых вайскоўцаў. Сярод такіх быў і радавы Т. ВАСІЛЬЕЎ.

2-13-12

Пачатковую ваенную падрыхтоўку маладыя байцы асвоілі ў поўнай меры: шарэнгі роўныя, ніхто не замарудзіўся, не збіўся з кроку, раўняючыся перад камандаваннем гарнізона і шматлікімі гасцямі ўрачыстасці. І знаёмы тэкст гучаў з вуснаў навабранцаў пераканаўчай, непарушнай клятвай берагчы суверэнітэт Радзімы і спакой яе людзей…

З гонарам выслухалі цяпер ужо сапраўдныя салдаты віншавальныя словы камандзіра часці падпалкоўніка Сяргея Вячаслававіча Галіева. З трыбуны прывіталі новае папаўненне радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння генерал-маёр Павел Віктаравіч Ціханаў, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік. Па яшчэ адной непарушнай традыцыі на добрую службу благаславіў Благачынны Валожынскай акругі протаіерэй Дзмітрый Агіевіч.

 Гэты дзень запомніўся маладым вайскоўцам і першым звальненнем. Разам з роднымі людзьмі яны прагуляліся па вуліцах горада, падзяліліся апошнімі навінамі са свайго жыцця, пачулі весткі з дому.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара



Добавить комментарий