У інспектараў агульная задача

Общество

Інспектар раённай інспекцыі “Энерганагляд” Пётр Анатольевіч МАКАРЭВІЧ і інжынер-інспектар Валожынскага ўчастка філіяла “Энергазбыт” РУП “Мінскэнерга” Антон Мікалаевіч ТУР апошнім часам часта працуюць над агульнай задачай: спецыялісты праводзяць допуск у эксплуатацыю вынасных прыбораў уліку электраэнергіі для абанентаў сельскай мясцовасці. Дзякуючы іх рабоце, пры разліках спажывец плаціць менавіта тую суму, на якую скарыстаўся электрычнасцю, – ні больш, ні менш.

Пры мантажы кантрольна-вымяральных прылад трэба ўлічваць многія нюансы, і абодва героі тэкстоўкі спраўляюцца з гэтым на выдатна. Іх сумесная справа доўжыцца каля трох гадоў. Асабліва актывізуюцца людзі ў вяснова-летні перыяд. Каб пусціць у дамы энергію, П. А. Макарэвіч і А. М. Тур выязджаюць два разы на тыдзень, кожны дзень наведваючы па 6-8 новых адрасоў.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий