Яўген Палешчук — першы камбайнер-тысячнік раёна

Официально

«…Ураджай Валожыншчыны ў бягучым годзе, па папярэдніх разліках,  будзе большы за леташні на 20 тысяч тон… І Ваша дапамога ў гэтым неацэнная», – сказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, з удзячнасцю паціскаючы руку першаму камбайнеру-тысячніку нашага раёна, работніку аднаго з філіялаў ТАА «Тарасава» Яўгену Валянцінавічу ПАЛЕШЧУКУ, які шчыраваў на мінулым тыдні на полі каля вёскі Наваселле Мінскага раёна.

Разам з кіраўніком раённай вертыкалі ўлады павіншаваў працавітага маладога чалавека, уручыўшы Падзячны ліст Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, і старшыня Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Мікалай Аксёнавіч ЛАБУШАЎ (першы злева на здымку ніжэй). Ён адзначыў, што Яўген стаў яшчэ і  пераможцам жніўнага спаборніцтва сярод усіх паўночных рэгіёнаў рэспублікі! Яго агульны намалот – хоць працуе хлопец без памочніка! – ужо набліжаецца да 1,5 тысячы тон зерня, а наперадзе яшчэ вялікі пласт работы. Акрамя таго, руплівец з вёскі Дварэц атрымаў падарункі ад райкама ГА «БРСМ» і раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *