Краіна дзяцінства

Год малой Родины

    Міжнародны дзень музеяў, а разам з ім і акцыю “Ноч музеяў” які год запар Івянецкі музей традыцыйнай культуры адзначае цікавай праграмай.

У гэтым годзе музей ператварыўся ў “тэрыторыю дзяцінства”. Мясцовыя жыхары прынеслі свае дзіцячыя рэчы для тэматычнай выставы “Успамін дзяцінства”: школьныя прылады, сшыткі, настаўніцкія ведамасці, цацкі і лялькі, адзенне, нават швейную машыну і старадаўні чамадан. Старэйшы прадмет, што такім чынам трапіў у музей, – плюшавы мядзведзік, пашыты ў 53-м годзе. Супрацоўнікі падрыхтавалі экскурсію, распавялі пра экспанаты і расказалі іх гісторыі.

Дзея пачалася з выступлення Касі Радзівілавай і этнагурта “Рарог”, пад іх жывую музыку прайшоў майстар-клас па народных танцах. Пазней наведвальнікі змаглі пагуляць у дзіцячыя вулічныя забавы. Таксама ўсе ахвотнікі наведалі майстар-клас па вырабе лялькі-званочка.

Гасцей частавалі гарбатай і печывам, зробленым з дапамогай спецыяльных адмысловых форм, такіх, якімі карысталіся яшчэ нашы бабулі. Усе экспазіцыі музея былі адкрыты для наведвальнікаў на працягу дня.

Тэкст і фота Настассі ЛЯВІНСКАЙ

Краіна-дзяцінства-1

Краіна-дзяцінства-2

Краіна-дзяцінства-3



Добавить комментарий