У раёне вядзецца ўборка рапсу

Яшчэ на мінулым тыдні ў поле выйшлі камбайны ААТ “Агра-Дубінское”. Толькі зацяжныя дажджы пакуль не дазволілі аграрыям завяршыць распачатую справу.

У першы ж дзень была ўбрана большая частка плошчы (105 са 150 га). Самы значны намалот у механізатара са стажам – Сяргея Міхайлавіча ШАЛКОЎСКАГА. Побач з бацькам на жніве шчыруе і сын Міхаіл. Са 130-і тон, якія нажалі чатыры экіпажы за два дні работы на рапсавым полі, вынік агульных намаганняў бацькі і сына – каля 50-і тон.

Па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Пятра Іванавіча Язерскага, неспрыяльныя ўмовы зімоўкі, а пасля сухое надвор’е дрэнна сказаліся на ўраджайнасці большасці культур. Каб справіцца з непрыемнай сітуацыяй, у гаспадарцы прыняты цэлы комплекс мер. Напрыклад, вымерзлыя ўчасткі азімага рапсу перасеялі аднагадовымі культурамі – просам, гарохам, аўсом. У сувязі з тым, што амаль поўнасцю прапалі шматгадовыя травы, 300 га зернебабовых вырашана пусціць на зернесянаж. Вялікія спадзяванні дубінскія аграрыі ўскладаюць на будучы ўраджай кукурузы і буракоў.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars