Дзеці ідуць у школу

    Штогод у апошні месяц лета Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць агульнарэспубліканскую дабрачынную кампанію па падтрымцы дзяцей-школьнікаў са шматдзетных, няпоўных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з сем’яў бежанцаў. У гэтым годзе маштабная акцыя носіць назву “Дзеці ідуць у школу!”. Тэрмін яе правядзення на тэрыторыі раёна – з 1 жніўня па 1 верасня.

Падчас акцыі актывісты раённай структуры плануюць сабраць фінансавыя сродкі, адзенне, канцылярскія тавары і прадметы для дзіцячай творчасці. Ужо сем сямей звярнуліся за дапамогай у арганізацыю. Плануецца падтрымаць таксама навучэнцаў-сірот з ліцэя, выхаванцаў сацыяльнага прытулку. Грошы і рэчы можна перадаць валанцёрам у базарныя дні на тэрыторыі рынку ці прынесці ў офіс Чырвонага Крыжа па адрасе: вул. Партызанская, 6А.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars