Цеплыня сэрца і любоў – людзям

Общество

     Аднойчы філосафа спыталі: “Што важней: багацце ці слава?”. Падумаўшы, ён адказаў: “Ні багацце, ні слава не робяць чалавека шчаслівым. Здароўе – адна з найважнейшых крыніц шчасця і радасці ў жыцці”.

    Гэта думка сугучна з народнай мудрасцю, праверанай стагоддзямі: “Грошы страціў – нічога не страціў, час страціў – шмат страціў, здароўе страціў – усё страціў”.

    Кожную раніцу Аляксандр Аляксандравіч Глябовіч ідзе на працу, апранае там белы халат, і тут жа клопаты, вялікія і малыя, акружаюць яго. Тэрапеўту невялікай гарпасялковай бальніцы трэба шмат паспець, усіх выслухаць, дапамагчы, параіць. Людзі прыходзяць да доктара з болем і трывогай, горам і радасцю, хваробай і выздараўленнем, надзеяй.

    Работа ўрача – цяжкая, але высакародная. Гэта праца з людзьмі і для людзей. Лепшая, на маю думку, рыса Аляксандра Аляксандравіча – уменне выслухаць пацыента. Неабходна мець вялікае сэрца і шмат ведаў, каб кожнага зразумець, аглядзець, вызначыць дыягназ, вылечыць.

    Аляксандр Аляксандравіч Глябовіч – урач з вялікай літары, у народзе кажуць – спецыяліст ад Бога. Я ўпэўнена, што мяне падтрымаюць многія яго пацыенты, калі ў канцы заметкі выкажу шчырую падзяку за бездакорнае выкананне свайго прафесійнага абавязку, за валоданне прынцыпамі медыцынскай этыкі і такту.

Альбіна ЛІПНІЦКАЯ,

жыхарка вёскі Камень



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *