1 снежня спецыялісты беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” адзначаюць прафесійнае свята

Официально

Як сцвярджаюць самі страхоўшчыкі, іх служба існуе дзеля таго, каб звесці да мінімуму рызыку ў выпадку стыхійных бедстваў, надзвычайных сітуацый, нечаканых захворванняў.

    Кіраўнік Валожынскага прадстаўніцтва Сяргей Анатольевіч Бражаловіч тлумачыць: “Менавіта страхаванне дазваляе стварыць неабходныя ў крытычных сітуацыях рэсурсы, гэта значыць: мы забяспечваем грамадству і кожнаму грамадзяніну ў прыватнасці пэўную “падушку бяспекі” для хуткага ўзнаўлення панесеных страт, пашкоджанняў”.

   Рынак страхавых паслуг на месцы не стаіць, ён развіваецца досыць інтэнсіўна – людзі цэняць магчымасць зберажэння (пры нязначных укладаннях!) нажытай маёмасці.  Сёння амаль кожны другі жыхар раёна мае дагавор добраахвотнага страхавання пабудоў і хатняй маёмасці. Таму прадстаўніцтва – адна з самых паспяховых арганізацый Валожыншчыны. Яе калектыў – 12 штатных спецыялістаў і 14 агентаў –  стабільна і якасна працуе ў кірунку задавальнення патрабаванняў грамадзян і прадпрыемстваў раёна ў абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг. Гэта 11 відаў абавязковага і 69 добраахвотнага страхавання.

   У бягучым годзе тэмп росту налічаных узносаў па добраахвотных відах страхавання склаў 117,9%. За выдатную працу кіраўнік арганізацыі С. А. Бражаловіч адзначаны падзякай старшыні абласнога выканаўчага камітэта. Святлана Віктараўна Грышаткіна прызнана лепшым страхавым агентам вобласці ў намінацыі “Страхаванне маёмасных інтарэсаў грамадзян”.

На здымку:

    Дырэктар Сяргей Анатольевіч БРАЖАЛОВІЧ (крайні справа) і лепшыя супрацоўнікі – вядучы ацэншчык Аляксандр Аляксандравіч МІХАСЕНКА, вадзіцель Вячаслаў Іванавіч СІНОШЫН, начальнік сектара Уладзімір Станіслававіч СКАДОРВА, спецыяліст Вера Міхайлаўна ГОЛУБ, вядучы бухгалтар Наталля Зянонаўна БОБРЫК, вядучы спецыяліст Марыя Станіславаўна КУЖОЎНІК, намеснік дырэктара Васілій Пятровіч БАЦЯН.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *