Дарылі радасць вялікай урачыстасці

Дзясяты раз прайшоў фестываль праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка” ў аг. Вішнева, які сабраў больш за пяцьдзясят удзельнікаў.

Фестывальны дзень пачаўся з наведвання царквы Святых Бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, дзе адбыўся малебен на пачатак добрых спраў. Яго правёў настаяцель Вішнеўскага храма айцец Аляксандр Чурыла.

У глядзельнай зале дзіцячай школы мастацтваў сабраліся навучэнцы Вішнеўскай СШ, мясцовыя жыхары і госці з навакольных вёсак. Свята распачаў прывітальнымі словамі айцец Аляксандр. Удзельнікамі мерапрыемства былі наведвальнікі нядзельнай школы пры царкве роўнаапостальных Канстанціна і Алены ў г. Валожыне, дзіцячыя харавыя калектывы і сольныя выканаўцы школ мастацтваў раёна. Са сцэны гучала шмат музыкі, якая ў марознае зімовае надвор’е сагравала душу і стварала ўзнёслы настрой. Усе выступленні юных выканаўцаў былі звязаны з тэмай Нараджэння Хрыстова. Галоўная задача фестывалю “Калядная зорка” – падарыць людзям радасць вялікай хрысціянскай урачыстасці і заахвоціць тварыць толькі добрыя справы.

У фестывалі прынялі ўдзел старшыня Вішнеўскага сельскага выканаўчага камітэта М. І. Траццяк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама В. М. Адамовіч, настаяцель царквы роўнаапостальных Канстанціна і Алены ў г. Валожыне айцец Дзімітрый Агіевіч.

У фае была арганізавана святочная выстава “З Нараджэннем Хрыстовым!”, дзе свае работы прадставілі навучэнцы аддзялення выяўленчага мастацтва Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Усе юныя выканаўцы падчас фестывалю атрымалі салодкія падарункі.

Алена КАРАВАЙСКАЯ,

дырэктар ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў”

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars