Заслужаная ўзнагарода

У сакавіку на базе Любанскага раённага цэнтра культуры прайшла ўрачыстасць, на якой узнагароджваліся прызёры абласнога агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.

Усяго на суд журы было прадстаўлена 500 работ у намінацыях малюнак, плакат, падзелкі, мадэлі пажарнай тэхнікі, скульптуры малой архітэктурнай формы, казкі, вершы, апавяданні, “сцікер-пак”. Усе творы адлюстроўвалі тэматыку работы выратавальнікаў-пажарных. Выстаўка зацікавіла шматлікіх наведвальнікаў і гасцей з усіх куткоў вобласці.

Павіншаваць школьнікаў-пераможцаў прыехалі прадстаўнікі розных арганізацый. У якасці запрошаных гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі начальнік установы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” С. В. Лапановіч, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду У. М. Юркевіч, галоўны інжынер УП “Мінскаблгаз” С. У. Курашэвіч, старшыня арганізацыйнай структуры г. Мінска і вобласці ДАСААФ С. М. Лучына, а таксама кіраўнікі іншых арганізацый.

Вельмі прыемна, што на такім прадстаўнічым форуме прагучала і прозвішча юнага валожынца. Выхаванец аб’яднання па інтарэсах “Малюнак. Жывапіс. Графіка” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна” Артур МАШАРЫПАЎ стаў пераможцам у намінацыі “Сцікер-пак”. Шчыра віншуем хлопчыка і жадаем яму новых творчых поспехаў!

 

Алеся РАДВІЛОВІЧ

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars