Народны музей

Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая, выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця разам са сваімі сябрамі з сярэдняй школы наведаліся на заняткі гуртка “Спадчына” Івянецкага музея.
Колькасці музеяў, якія ёсць у Івянцы, напэўна, могуць пазайздросціць буйныя гарады Беларусі. Гэта ў першую чаргу Музей традыцыйнай культуры з Цэнтрам рамёстваў. У сядзібна-паркавым комплексе канца ХIХ ст. працуе музейны аб’ект “Карчма” і музей местачковага побыту. У нашым інтэрнаце ў пяці залах размешчана экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея. У іх мы бывалі не аднойчы, але кожны раз адкрываем для сябе нешта новае і цікавае.
А нядаўна наведалі Дом-музей народнага ўмельца Апалінарыя Фларыянавіча Пупко, куды запрасіла нас яго дачка Софія Апалінараўна. Шчыра кажучы, мы нават не ўяўлялі, што такое можна ўбачыць у Івянцы! Разьбяр па дрэве, мастак, настаўнік малявання ў школе, Апалінарый Пупко пакінуў пасля сябе мноства скульптур, карцін, малюнкаў. Ператварыў сваё жыллё, упрыгожанае на фасадзе фігурамі старажытных атлантаў, у сапраўдны народны музей, пакідаць які зусім не хацелася. А яшчэ мы даведаліся, што ў 1916 годзе тут жыў рэвалюцыянер, а затым вядомы савецкі палітычны дзеяч і военачальнік Міхаіл Васільевіч Фрунзе. Так што, калі вы будзеце ў Івянцы, абавязкова наведайцеся па адрасе: вуліца Камсамольская, 87. Не пашкадуеце!

Алена ЛЫСЕНКА,
выхаванка Івянецкага дома-інтэрната

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars