Дзецi — асноўны капiтал

На 12 шматдзетных сем’яў стала больш у раёне на пачатак красавіка бягучага года ў параўнанні з леташнім, і зараз іх налічваецца 549. Больш за ўсё стала сем’яў, у якіх нарадзілася па трэцім дзіцяці: 435, ці плюс 10. У пяці сем’ях з’явілася на свет па чацвёртым і ў трох – па пятым дзіцяці.

Гэта акалічнасць стала падставай для афармлення спецыяльнага дэпазітнага рахунку ў Беларусбанку на атрыманне сямейнага капіталу. У прыватнасці, у красавіку такую магчымасць скарысталі дзве сям’і, у якіх нарадзілася трэцяе дзіця. Сына прычакалі Вераніка Станіславаўна і Васілій Сяргеевіч Скадорвы з вёскі Улазавічы, дзе ўжо падрастаюць дзве дачкі. Яшчэ аднаго сына займела сямейная пара з Валожына: дагэтуль Алена Вікенцьеўна і Аляксей Аляксандравіч Бартош выхоўвалі старэйшую дачку і сына.

Нагадаем, што Указ Прэзідэнта № 572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей” пачаў дзейнічаць з 1 студзення 2015 года. Усяго ў рэспубліцы за чатыры гады і чатыры месяцы сямейны капітал прызначаны амаль на 68 тысяч немаўлят. У нашым раёне такую дзяржаўную падтрымку за гэты час атрымалі 340 сем’яў.

Наш кар.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars