Спаборнiцтвы па плаваннi

23 красавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына прайшлі спаборніцтвы па плаванні брасам і вольным стылем сярод юных ратавальнікаў, падчас якіх судзейскай калегіі трэба было вызначыць лепшых плыўцоў. 30 юнакоў прыйшлі пазмагацца за званне чэмпіёна.

У першай частцы спаборніцтваў змагаліся брасісты. Ім неабходна было праплыць 50 метраў. Затым старт абвясцілі ўдзельнікам першынства па плаванні вольным стылем. Плывунам трэба было праплыць 25 метраў.

Удзельнікаў мерапрыемства павіншаваў першы намеснік начальніка Валожынскага РАНС Павел Тарасевіч. Ён расказаў, як важна не проста ўмець плаваць, але і быць гатовым прыйсці на дапамогу.

Арганізатары адзначылі, што ў першынстве няма тых, хто прайграў. Кожны атрымаў сваю ўзнагароду.

Прызёрамі вызначаны:

«Плаванне спосабам брас» (2009-2010 г. н.):

1-е месца – Анастасія Аляксандрава (СШ № 1 г. Валожына);

2-е месца – Міхаіл Лагуноў (Івянецкая СШ);

3-е месца – Іван Жылінскі (Івянецкая СШ).

«Плаванне спосабам брас» (2007-2008 г. н.):

1-е месца – Дар’я Поль (СШ № 1 г. Валожына);

2-е месца – Мікіта Станкевіч (СШ № 2 г. Валожына);

3-е месца – Марыя Загнетава (СШ № 2 г. Валожына).

«Плаванне спосабам брас» (2005-2006 г. н.):

1-е месца – Аляксандр Жэка (гімназія № 1 г. Валожына);

2-е месца – Ілля Барысевіч (СШ № 1 г. Валожына);

3-е месца – Максім Нехвядовіч (гімназія № 1 г. Валожына).

«Плаванне вольным стылем» (2009-2011 г. н.):

1-е месца – Міхаіл Лагуноў (Івянецкая СШ);

2-е месца – Анастасія Аляксандрава (СШ № 1 г. Валожына);

3-е месца – Захар Шукевіч (гімназія № 1 г. Валожына).

«Плаванне вольным стылем» (2006-2008 г. н.):

1-е месца – Максім Мацаль (СШ № 1 г. Валожына);

2-е месца – Ілля Барысевіч (СШ № 1 г. Валожына);

3-е месца – Аляксандр Жэка (гімназія № 1 г. Валожына).

«Плаванне вольным стылем» (2003-2005 г. н.):

1-е месца – Ілля Бункевіч (СШ № 2 г. Валожына);

2-е месца – Данііл Міхеткін (СШ № 2 г. Валожына);

3-е месца – Серафім Лінкевіч (СШ № 2 г. Валожына).

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars