Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Валожыншчыны!

Шчыра і сардэчна віншую вас з прафесійным святам!

Прафесія медыка была і застаецца адной з самых гуманных і высакародных у свеце. Ёй прысвячаюць сябе людзі, для якіх няма чужога болю, хто ў любы час дня і ночы гатовы прыйсці на дапамогу. Для кожнага чалавека вы з’яўляецеся сімвалам дабра, надзеі і міласэрнасці. Ад вынікаў вашай працы ў многім залежыць дэмаграфічная бяспека не толькі раёна, але і ўсёй краіны, а значыць і сацыяльны дабрабыт Рэспублікі Беларусь.

Здароўе нацыі заўсёды было адным з важнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. На Валожыншчыне паспяхова рэалізуецца шэраг праграм, накіраваных на ўмацаванне здароўя насельніцтва, развіццё фізічнай культуры і спорту, паляпшэнне ўмоў працы, аховы навакольнага асяроддзя, прадастаўлення людзям якасных першасных і высокатэхналагічных медыцынскіх паслуг.

Ваш велізарны творчы і маральны патэнцыял, уважлівае стаўленне да пацыентаў, вернасць слаўным традыцыям сваіх папярэднікаў і надалей будуць служыць на карысць людзей.

Ад усёй душы дзякую за прафесіяналізм, вернасць абавязку, міласэрнасць і цярпенне. Жадаю нязменных поспехаў у працы, моцнага здароўя і дабрабыту!

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

Адміністрацыя і прафкам установы аховы здароўя “Валожынская раённая бальніца” дасылае віншаванні з прафесійным святам усім медыцынскім работнікам раёна!

Нізкі паклон ветэранам працы, маладым спецыялістам, усім, хто справай жыцця абраў барацьбу за людское здароўе. Дарагія медыкі! Няхай клопат, які дорыце тым, хто адчувае ў гэтым патрэбу, вернецца кожнаму з вас удвая. Няхай здзяйсняюцца вашы мары і спадзяванні, у сем’ях пануюць радасць і гармонія, а магчымасць займацца любімай справай натхняе на высокія прафесійныя дасягненні.

 

Паважаныя супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём медыцынскіх работнікаў.

Наша служба дбае аб здароўі насельніцтва раёна. Намаганнямі супрацоўнікаў цэнтра на Валожыншчыне захоўваецца стабільнае санітарнае становішча, якое гарантуе эпідэміялагічны дабрабыт яе жыхарам.

У святочны дзень прыміце пажаданні поспеху, выдатнага самаадчування і высокіх дасягненняў у развіцці прафілактычнай медыцыны!

З павагай – адміністрацыя РЦГіЭ, прафкам

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars