Асацыяцыi дапамогi дзецям iнвалiдам — 25

Общество

“Шчасце, сонца і сябры – гэта ўсё завецца: МЫ!”. Акцыя з такой назвай, прымеркаваная да 25-годдзя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, прайшла на аграсядзібе “Раўнавага”. Мерапрыемства ладзілася па ініцыятыве раённай структуры арганізацыі пры падтрымцы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, шведскага біблейскага цэнтра “Аркен”, індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Гладчанкі, магазіна “Дарым”.

Маладых людзей і дзяцей з інваліднасцю, іх бацькоў, супрацоўнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў ТЦСАН вітала кіраўнік раённай структуры “БелАДДіМІ” Ларыса Шчарбачэвіч. Яна павіншавала гасцей з юбілеем арганізацыі і падзякавала гаспадыні аграсядзібы за цёплы прыём. Як і ў мінулыя разы, Ларыса Мытнік прадаставіла пляцоўку для правядзення святочнага мерапрыемства на дабрачыннай аснове, частавала гасцей фірменнымі прысмакамі, прыгатавала смачны абед. Не абышлося і без падарункаў. Кожнаму ўдзельніку быў уручаны прадуктовы набор ад спонсараў.

Культарганізатар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Стасяловіч падрыхтавала і правяла гульнёвую праграму-квэст “У пошуку скарбаў”. Прызы для яе закуплены ТЦСАН, створаны рукамі выхаванцаў аддзялення пад кіраўніцтвам Вольгі Вяршыцкай. Педагогі дадатковай адукацыі ЦТДіМ Святлана Кеўра і Ірына Жабко правялі майстар-класы па аквагрыме. У забаўляльнай праграме прынялі ўдзел валанцёры – студэнты-практыканты вучэбнай геаграфічнай станцыі БДУ “Заходняя Бярэзіна”.

Інклюзіўнае мерапрыемства падарыла ўдзельнікам мноства станоўчых эмоцый, адпачынак на свежым паветры і радасць ад сумеснай дзейнасці.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *