Кадравыя змены

Общество

Дырэктарам ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” назначаны Павел Леанідавіч ХІЛЬКЕВІЧ.
Нарадзіўся ў Валожыне ў 1987 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Першае працоўнае месца – настаўнік геаграфіі Яршэвіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, праз чатыры гады пераведзены на пасаду намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці гэтай жа адзінаццацігодкі. У 2015 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Валожына. Апошнія два гады з’яўляўся дырэктарам Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната.

З 22 ліпеня загадчыкам сектара архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама працуе Уладзіслаў Станіслававіч ШУПЕНЬКА.
Нарадзіўся ў Маладзечне ў 1994 годзе. Пасля заканчэння ў 2017 годзе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці экспертыза і кіраванне нерухомасцю прыехаў на работу ў наш раён вядучым спецыялістам ДУП “УКБ Валожынскага раёна”. Праз год заняў месца галоўнага спецыяліста сектара архітэктуры і будаўніцтва раёна, дзе і працаваў да назначэння.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *