Клiча паўночны шоўк

Общество

Сёлета лён, які займае ў раёне 1100 гектараў і яшчэ 1000 гектараў – у суседніх Маладзечанскім, Вілейскім і Стаўбцоўскім, радуе вытворцаў ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Усе палеткі паказалі высокую ўрадлівасць і якасць.

На мінулым тыдні стартавала ўборка паўночнага шоўку. Ён спачатку церабіўся зелянцом, але зараз дасягнуў поўнай спеласці. Працэс ажыццяўляюць 10 спецыялізаваных трактараў, услед за імі ідуць пяць трактараў з прыстасаваннем для пераварочвання і тры прэсы. Плануецца, што да 20 жніўня гэтыя работы будуць закончаны. Далейшая тэхналогія патрабуе ручной працы, але людзей не хапае. Кіраўніцтва заключыла падрадчыя дагаворы з шасцю працаўнікамі, яшчэ 600 работнікаў абяцае накіраваць райвыканкам з гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый.

На ААТ “Валожынскі льнокамбінат” цяпер усе спадзяванні на надвор’е: калі яно не падкіне непрыемных сюрпрызаў, то з палявымі работамі справяцца ў сціслыя тэрміны.

Алена ЗБІРЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *