Ад спецыяльных устаноў да сямейнага ўладкавання

Общество

У рамках міжведамаснага супрацоўніцтва па падрыхтоўцы індывідуальных планаў інстытуцыяналізацыі дзяцей з інваліднасцю і сацыяльным суправаджэнні сем’яў, якія выхоўваюць такіх дзяцей, на базе раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў семінар-практыкум.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта па працы, занятасці, сацыяльнай абароне і Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, старшыня ГА “Свет без межаў” Таццяна Паеўская, дырэктары і спецыялісты ТЦСАН, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, органаў апекі, Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Адбылася прэзентацыя плана-праекта “Крок насустрач”, які ўяўляе тэхнічнае заданне па вывучэнні магчымасцей дэінстытуцыяналізацыі (змяшчэння дзяцей, што выхоўваюцца ў інтэрнатах, у замяшчальныя ці прыёмныя сем’і). Сваё бачанне структуры персанальнага плана па адмаўленні ад выхавання дзяцей у інтэрнатных умовах прадставіла дырэктар Івянецкага дома-інтэрната Алена Петрашкевіч.

Прайшла дыскусія наконт відаў сямейнага ўладкавання дзяцей са складанымі дыягназамі. Прысутныя абмеркавалі асаблівасці розных жыццёвых сітуацый. Дырэктар ТЦСАН Галіна Рай расказала пра сацыяльнае суправаджэнне сем’яў, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, і паслугі цэнтра па іх сацыяльнай падтрымцы. Былі разгледжаны магчымыя рызыкі дэінстытуцыяналізацыі і іх папярэджанне.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *