Атрута адрасатам не дайшла

Закон и порядок

У перыяд жніва супрацоўнікі міліцыі нясуць кругласутачнае дзяжурства, каб папярэдзіць выпадкі крадзяжу збожжа, паліва, запчастак, змазачных матэрыялаў. Паралельна вядзецца нагляд і за ўсім грамадскім парадкам. Падчас аднаго з такіх рэйдаў быў выяўлены мікрааўтобус, у якім перавозілася наркатычнае зелле.

Аўтамабіль «Volkswagen Transporter» рухаўся па аўтадарозе “Валожын-Вішнева-Клім” і трапіў у поле зроку праваахоўнікаў прыкладна ў 00.20 гадзін 25 ліпеня. У вёсцы Стайкі яго спынілі па загадзе інспектара ДАІ для праверкі дакументаў. У салоне акрамя вадзіцеля знаходзіліся трое пасажыраў. Усе – ураджэнцы і жыхары Стаўбцоўскага раёна. Дзякуючы пільнасці міліцыі ў мікрааўтобусе знойдзены кантрабандны багаж у выглядзе макавай саломкі.

На месца здарэння выехала следчая аператыўная група. Экспертамі групы саломка была канфіскавана, грамадзян затрымалі. Раслінная сыравіна прайшла экспертызу, якая і пацвердзіла яе наркатычнае паходжанне. Супраць вадзіцеля і яго пасажыраў узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328. Ім пагражае абмежаванне волі да пяці гадоў, або пазбаўленне волі тэрмінам ад 2-х да 5-і гадоў.

Дарэчы, вадзіцель ужо быў асуджаны за захоўванне наркотыкаў. Маюць крымінальнае мінулае і іншыя затрыманыя: адзін – за крадзеж, двое – за наркотыкі.

Сяргей ГЕЛДА,

намеснік начальніка Валожынскага РАУС

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *