Аздаравiць грамадства

Закон и порядок

З мэтай павышэння эфектыўнасці барацьбы супраць злоўжывання алкаголем і папярэджання правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, на тэрыторыі раёна праходзяць спецыяльныя мерапрыемствы.

Пастаўлена задача выяўляць факты самагонаварэння, ужывання алкаголю ў грамадскіх месцах і іншыя правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі. На сённяшні дзень зафіксаваны 62 выпадкі парушэння заканадаўства, канфіскаваны 367,9 літра самагону, 3993,41 літра самагоннай брагі, 10 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. Супрацоўнікамі міліцыі знішчаны 19 самагонных апаратаў. У лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіраваны 25 асоб. Выяўлены 420 фактаў распіцця спіртных напіткаў або знаходжання ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, у тым ліку – 80 фактаў п’янства на рабочых месцах. За правапарушэнні ў сямейна-бытавой сферы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 184 асобы.

Калі параўноўваць адпаведны мінулагодні перыяд, то бачна тэндэнцыя зніжэння колькасці злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку і па лініі крымінальнага вышуку (30 фактаў у 2018-м і 27 фактаў – у 2019-м).

Сяргей ЛАТЫШАЎ,

намеснік начальніка Валожынскага РАУС

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *