Разрад, яшчэ разрад…

Общество

Сёлета ў раёне адбыліся два пажары з-за пападання маланкі.

“Кардыяграму сэрца грому вычэрчвае маланка,” – паэтычна пісаў пра электрычны разрад у атмасферы Рыгор Барадулін.

Тое, што бліскавіца тоіць небяспеку, здольная нарабіць бяды і нават прычыніць смерць чалавеку, вядома здаўна. Утаймаваць жа гэту прыродную з’яву не могуць і сучасныя вучоныя. Немагчыма нават прадказаць, куды ўдарыць маланка. Яе ахвярамі нярэдка становяцца пабудовы, дрэвы, жывыя істоты. Сёлета падчас навальніц маланкі двойчы прыводзілі да пажара.

У вёсцы Строкава Рэчка нябесны электрычны разрад ударыў прама ў хлеў. Ён згарэў літаральна за хвіліны. Тое, што бяда абмінула дом – проста выпадковасць. Маланка з такой жа хуткасцю магла спаліць і яго. Але, як кажуць, Бог памілаваў…

Другі надзвычайны выпадак зафіксаваны ў Пугачах. Там маланка спачатку трапіла ў дрэва, а ўжо адтуль перакінулася на альтанку. Ад іскраў пабудова ўспыхнула як свечка і ператварылася ў попел.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *