З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Молодежный курьер

Не так проста падчас канікулаў сабраць школьнікаў на нейкае выхаваўчае мерапрыемства. Але гутарка з вучнямі 10-х класаў СШ № 1 горада Валожына і гімназіі прайшла ў зале РАУС, можна сказаць, з аншлагам.

    Відавочна, што тэма зацікавіла моладзь. Гутарка ішла пра паступленне ва ўстанову адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”. Перад слухачамі выступаў курсант 3 курса факультэта міліцыі, былы гімназіст Андрэй Багданкевіч.  

    Публіка мела магчымасць з першых вуснаў пачуць пра ўклад вучобы, умовы жыцця, перспектывы ў прафесіі. Андрэй падрабязна спыніўся на пытаннях паступлення і залічэння ў ВНУ. Юнакі і дзяўчаты цікавіліся таксама распарадкам дня курсантаў, прадметамі і іншай спецыфікай навучання. Дзякуючы адкрытаму дыялогу будучыя абітурыенты змаглі ўсебакова ацаніць навучанне ў акадэміі, параўнаць яе з іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі, даведацца пра ўсе станоўчыя моманты акадэміі як лепшай міліцэйскай ВНУ краіны.

    Напрыканцы сустрэчы адбыўся паказ відэафільма, прысвечанага Акадэміі МУС, які быў зняты з нагоды 60-годдзя яе ўтварэння. Пры падвядзенні вынікаў некаторыя госці РАУС прызналіся, што яны не супраць паступіць менавіта ў гэту навучальную ўстанову.   

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *