Весткі з АПК

Аграрный сектор и промышленность

Па стане на 8 жніўня ў раёне ўбраны  14854 гектары зерневых і зернебабовых культур, ці 63,6 працэнта ад усёй пасяўной плошчы. Намалочаны 42631,9 тоны збожжа, сярэдняя ўраджанасць каласавых складае 28 цэнтнераў з гектара.

    У тройку лідараў па ўраджайнасці ўваходзяць: СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” (42,2 цэнтнера з гектара), ААТ “Агра-Дубінское” (34,5) і КСУП “Валожынскае” (33,1). Па намалоце ў перадавіках КСУП “Валожынскае” (7861 тона), ААТ “Агра-Дубінское” (6052) і КСУП “Пяршаі-2014” (5201).

    Штодзень на жытнёвыя палеткі выходзяць 80 камбайнаў, у полі працуюць каля тысячы чалавек.

    У панядзелак на дапамогу аграрыям прыехалі 9 камбайнаў з сельгаспрадпрыемстваў Клецкага раёна: яны працуюць у КСУП “Пяршаі-2014” і “Валожынскае”, КУП “Сівіца”. Таксама 4 машыны з Клеччыны заняты на адвозцы зерня ў гэтых сельгаспрадпрыемствах.

    Штогод валожынскіх хлебаробаў падчас уборачнай кампаніі падтрымліваюць і шэфы са сталіцы: УП “Рамаўтадар” і “Зелянбуд” Савецкага раёна г. Мінска”, ААТ “Будаўнічы трэст № 7”, ААТ “Прамсувязь” і УА “БНТУ”. На пачатку жніўня яны накіравалі 2 пагрузчыкі з механізатарамі, 1 трактар з трактарыстам, 3 МАЗы-самазвалы з вадзіцелямі, 1 грузапасажырскі аўтамабіль з вадзіцелем. Гарадскія памагатыя накіраваны на работу ў ААТ “Агра-Дубінское”, “Агра-Вішнеўскі”, “Лоск”, “Багданаўскае”, КСУП “Пяршаі-2014”, “Сакаўшчына-Агра”, “Падбярэззе” і КУП “Сівіца”.

 

*    *    *

    Агульны намалот Мінскай вобласці на 7 жніўня складае 1260930 тон: убраны 72,2 працэнта плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 35 цэнтнераў з гектара. Па намалоце лідзіруюць Нясвіжскі (128116 тон), Слуцкі (105009), Капыльскі (101882), Мінскі (88406), Клецкі (80488) раёны. У топ-5 па ўраджайнасці ўваходзяць Нясвіжскі (60 цэнтнераў з гектара), Дзяржынскі (50), Клецкі (48), Мінскі (45), Маладзечанскі (42) раёны.

    Усяго ва ўборцы зерневых у сталічным рэгіёне прымаюць удзел 2000 зернеўборачных камбайнаў, 560 зернесушыльных комплексаў, 2000 машын.

    Вобласць забяспечвае пастаўкі па дзяржзаказе 185 тысяч тон харчовага зерня, 15 тысяч тон піваварнага ячменю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *