ДАІ ПРАВОДЗІЦЬ АГУЛЬНАРЭСПУБЛІКАНСКУЮ ДЭКАДУ “ДЗЯРЖТЭХАГЛЯД”

Закон и порядок

З 7 па 17 жніўня супрацоўнікі АДАІ Валожынскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі УП “Белтэхагляд” праводзяць агульнарэспубліканскую дэкаду “Дзяржтэхагляд”, падчас якой будуць выяўляць факты эксплуатавання транспартных сродкаў без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, а таксама падробленых адзнак аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

    З пачатку года на тэрыторыі Валожынскага раёна прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 1 тысяча вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі без такога дазволу. Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 44 службовыя асобы за тое, што дапусцілі да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабілі з тэхнічнымі няспраўнасцямі і ў адносінах да якіх не выдадзены дазвол.

    Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартнымі сродкамі без тэхагляду прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь, за паўторнае правапарушэнне на працягу года – адміністрацыйная адказнасць ад 2 да 5 базавых велічынь.

Вадзім ПАСЕКА,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Валожынскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *